ілюстраванне аб'ектаў
да скрэтч-карты
ЧАСТКА ТРЭЦЦЯ
Уся гісторыя стварэння скрэтч-карты - гэта 13 падзелаў з унікальнымі фактамі, дыялогамі, разважаннямі, малюнкамі і фотаздымкаміі. Гэта задакументаваны кейс па стварэнню прадукта. Хтосьці знойдзе ў ім адказы на пытанні, а кагосьці, спадзяюся, натхніць на стварэнне свайго прадукта.

1. Прадмова
2. Даследаванне турыстычнай граматнасці
3. Ілюстраванне аб'ектаў да скрэтч-карты
4. Выхад скрэтч-карты Белкартаграфіі
5. Карты ўсіх раёнаў Брэсцкай вобласці
Ілюстраванне аб'ектаў да скрэтч-карты
жнівень-лістапад 2018 года
У 2018 годзе працягваў маляваць і вандраваць. Наступныя дакументальныя сведкі з'яўляюцца толькі ў жніўні 2018 года. На пачатку былі нават ідэі, што гэта будзе асабісты трэвэлбук.

Для прыклада тут першая яго старонка з надпісам. Потым прыйшло разуменне, што так усё зацягнецца.
Ёсць першая выява карты
Тады, у жніўні прышло разуменне, што псіхалагічна будзе лягчэй, калі будзе нешта ўжо зроблена па аснове праекта. Каб бачыць сваімі вачыма, як гэта будзе цалкам выглядаць.

Асновай была непасрэдна карта, яе межы. Так напрыканцы жніўня я дасылаю брату выяву Брэсцкай вобласці з невялічкімі дэталямі па Ганцавіцкаму і Лунінецкаму раёнах. Калі казаць прадуктовай лексікай, то гэта быў першы прататып карты.
На той момант усё мае тэставанне прататыпа было толькі на братку. Чаму?

Па-першае, лідар думкі; па-другое, разумеў, што гэта зацягнецца не на тры з паловаю месяцы, як планаваў на старце, таму, калі падказаць ідэю людзям з большай экспертызай, то яны реалізуюць яе хутчэй.

Прыходзіць на думку пытанне, "чаму было не сабраць каманду? справы пайшлі бы хутчэй". А Бог яго ведае: не меў досведу, як гэта рабіць; не меў разуменне, як эфектыўна працаваць у камандзе і якую ролю выконваць там самому.

Дык вось аб тэставанні, першыя каменты былі такія:
Дзяніс: Нарисуй белое озеро
Гранит
Рома: будзе

белое озеро очень маленькое
Денис: Туда никто неипоедет
Рома : так не надо, чтоб туда ездили
тута фишка
Рома: что небанальщину отразить
люди жешь съездят в ганцевичский район
Денис: Там в ганцевичах есть какеи то развалинв
Храма вроде
Рома: съездят, а потом стирают
в ганцевичах нема
костел раньше быв
запытывав сама концепция и общий вид
норм чи не норм
ще корректировать стоит
Денис: Норм
Ток паровозов добавил бы
Рома: это да
сначала хочу все леса, дороги сделать
а потом буду рисовать
и фишки добавлять
где-то комбайны с полями
где-то трактора
где-то лодку с рыбаком
чапляу
усяких
Денис: Это тема
А так все остальное мне нравится
Ток я бы побольше мест бы делал
Рома: достопримечательностей?
Денис: Агасб
Рома: тому и питав у тебя про места всякие
Рома: Братку, а на карте подписи нужны или лишние?
Как считаешь
Денис: Пусть пока будут, только другой шрифт возьми
Рома: Ну это да, и шрифт менять буду и начертания
Сейчас это просто подписывал, что понимать, какие малюнки будут
Денис: Аааа, это хорошо
А так если есть возможность, то скроешь их как слой
з дыялогаў Вконтакте
У верасні стварэнне карты ізноў вырашыў прыпыніць: было абвешчана, што Пінск будзе культурнай сталіцай Беларусі ў 2019 годзе.
З гэтай нагоды мясцовыя ўлады далі старт "конкурсу" па стварэнню лагатыпа. У канцы верасня лагатып быў гатовы. Сустракаў крытыку, што лагатып павінен быць простым, каб было лёгка яго намаляваць кожнаму, але ж гэта быў тэматычны і не доўгатэрміновы лагатып. На ўсялікі выпадак дадаў больш простыя варыянты. Лагатыпы адправіў у гарвыканкам, а потым злаваўся/здзіўляўся, калі ўбачыў, што было абрана.
ЪУЪ СЪУКА
У кастрычніку ілюстраванне скрэтч-карты працягвалася. Да той пары ўсе ілюстрацыі рабіў літаральна крывымі лініямі. У пачатку кастрычніка, пасля размовы з братам, вырашыў працягваць прамымі лініямі. Частку аб'ектаў так і пакінуў крывымі.
Да лістапада падыходзіў з думкаю, што аб'ектаў на карце будзе шмат, таму трэба неяк кантраляваць, што ўжо намалявана і дзе. Была створана таблічка, дзе адзначаліся аб'екты, іх геаграфічная прысутнасць і год пабудовы/перабудовы. Дадаткова былі размешчаны слупы, дзе адзначалася наяўнасць малюнак і ілюстрацыі.

Далей была работа па маляванню, ілюстраванню і стварэнню базы дадзенных.
Табліца датуецца 14 лістападам 2018 годам. На сённяшні момант, лістапад 2021 года, чыстую канчатковую табліцу складаюць 1810 аб'ектаў.
ІП Клеўжыц Раман Валер'евіч, УНП 193434941, г. Мінск, вул. Федарава, 17-2-117
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 0784359 ад 23.06.2020 выдадзена Мінскім гарвыканкамам.
Дата рэгістрацыі ў гандлёвым рэестры РБ 25.03.2021.
Тэлефон: +375 29 942-28-41, час працы: 10:00 - 18:00, e-mail: r.klevzhits@gmail.com
Click to order
Made on
Tilda