Аўдыёграфічны напрамак праекта прыйшоў у студзені 2021 года. Падкастаў пра турызм у Беларусі як не было тады, так і адсутнічаюць зараз.
У лютым сябра Антон, які запісвае падкаст "
Антон говорит в микрофон", запрасіў паразмаўляць аб вандроўках і праекце. Менавіта тады яму раскрыў ідэю з падкастам, прапанаваўшы стварыць сумесны прадукт. Антон меў асабістыя справы ды і ў праекце быў насычаны перыяд са здымкамі і вытворчасцю адзення, таму ідэя неяк адклалася.