У адзін суботні жнівеньскі дзень Беларусь ажывае, бо людзі раз'язджаюцца па краіне, каб дакрануцца да спадчыны. Хтосьці едзе паглядзець на архітэктурныя каштоўнасці, для кагосьці прыродная спадчына ў прыярытэце, а ёсць і тыя, хто нават і не здагадваецца, наколькі блізка яны дакранаюцца да культурных каштоўнасцей!
Пазл складаецца з 15 сітуацый, ці ўзаемадносін чалавека са спадчынай. За кожнай сітуацыяй хаваецца свая гісторыя з умоўнымі ці сапраўднымі персанажамі. Сітуацыі абраны з пункта гледжання папулярнасці, каштоўнасцей і асяроддзя, вакол якога здараецца дзеянне.