КАРТЫ ЎСІХ РАЁНАЎ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ
ЧАСТКА ПЯТАЯ
Уся гісторыя стварэння скрэтч-карты - гэта 13 падзелаў з унікальнымі фактамі, дыялогамі, разважаннямі, малюнкамі і фотаздымкаміі. Гэта задакументаваны кейс па стварэнню прадукта. Хтосьці знойдзе ў ім адказы на пытанні, а кагосьці, спадзяюся, натхніць на стварэнне свайго прадукта.

1. Прадмова
2. Даследаванне турыстычнай граматнасці
3. Ілюстраванне аб'ектаў да скрэтч-карты
4. Выхад скрэтч-карты Белкартаграфіі
5. Карты ўсіх раёнаў Брэсцкай вобласці
Карты ўсіх раёнаў Брэсцкай вобласці
cнежань 2018 года - снежань 2019 года
Праца шла ў кожны сваободны момант, таму калі ляцеў у чарговую камандыроўку і чакаў самалёт у Маскве, сядзеў з ноўтбукам і ілюстраваў. Усе праходзяць праз гэты этап, калі нешта робіш і не захоўваешся. Так, я не захаваў файл яшчэ з Менску, не захаваў яго і ў Маскве, а калі прыляцеў у Кітай, то мяне выкінула з праграмы - і плённая праца цягам 2-3 дзён была страчана. Пазлаваліся крыху і зноў ілюстраваць, бо трэба хутчэй скончваць праект.

Да завяршэння заставалася 19 месяцаў.
Выхад скрэтч-карты ад Белкартаграфіі і, канешне, словы Волі моцна паўплывалі на наступную працу. Дзесьці праз тыдзень пасля гэтых падзей было яшчэ адно выпрабаванне.
Работа над картаю працягвалася з першага дня 2019 года. Ужо першага студзеня 2019 года я выслаў брацішу фінальны выгляд Маларыцкага раёна.

Яшчэ адзін месяц вандровак і ілюстравання, і ў лютым я кладуся ў бальніцу выпраўляць праблемы з каленам. Нягледзячы на рэабілітацыйны перыяд наступныя 4-5 тыдні работа па карце не прыпынялася. Раз-пораз удакладняў у браціша, ці варта гэтаму аб'екту быць на карце (пытанне было наконт былой сядзібы ў Ганцавічах), а таксама рабіў тэсты на пазнавальнасць аб'ектаў.

Трэба быў нейкі псіхалагічны ўздым для працы, таму і важна было пачуць, што ілюстрацыі маюць падабенства з рэальнымі аб'ектамі
Напрыканцы красавіка рабіў паўзу ў ілюстраванні, дакладней пераключыўся на іншыя справы.

У сярэдзіне мая, распавеў Ані, з якой робім калаб па адзенні, больш дэтальна аб карце. Аня - дызайнер, таму давала крыху парадаў.
Аня: Надо было мне глянуть, как ты делаешь
Может как-то можно быстрее какие-то действия
Рома: Предполагаю, но не понимаю,как иначе
сейчас с мышкой быстрее сталл
Да и на самом деле активизация деятельности была в августе-сентябре прошлого года
До этого все слишком медленнл шло, если не стояло
Аня: Ну все равно
На самом деле
Если ещё подумать
Карта какого формата будет ?
Рома: Рисунки начал делать в августе
Первые 10 объектов иллюстрированы в ноябре
Возможно, страдаю, что долго делаю - от слишком давней идее в голове (мол родилась еще 1,5-2 года назад)
Формат? Целиком не определял
Ориентируюсь на 1-1,5 метра по одному из параметров
Хочешь намекнуть, что не надо детализаций?
Аня: Да, и раньше вроде говорила
Этого просто не будет видно никак , там окошек дверек
Короче надо давать общую форму узнаваемую здания , заливать нужным цветом и какое-нибудь узнаваемое окошко оставлять да и все
А что если попробовать дальше продолжать так? Особенно с менее важными объектами и мб уже сделанное подчистить
Это будет быстрее, чем если в такой же детализации продолжать
Ну и как я бы делала , на 1 здание в выше описанном мною варианте у меня бы уходило минут 10-15
Хотя сложность в перспективе есть
Лучше условное 3д делать , типа намек
З дыялога "Вконтакте"
Тое, як я бачыў будучыню карты добра адлюстроўваецца ў фінальным пытанні
У чэрвені мне кідаюць адну навіну, якая зноў дадае руху ў ілюстраванні.

Мастак Васіль Бурдзін па запыце Брэсцкага абліспалкама стварыў турыстычныя карты раёнаў Брэсцкай вобласці.

Калі з Белкартаграфіяй было падабенства ідэі, то тут было падабенства стыля. Чаго тут казаць, нават ракурсы аб'ектаў былі аднолькавыя. Але ж гэта толькі ўзмацняла веру ў свой прадукт.
Далей звесткі аб працэсах стварэння карты губляюцца і толькі ў кастрычніку, 2 кастрычніка, пішу брацішу,

"Сейчас вот 85 объектов, из них около 10 штук это доты/кладбище пмв, что планирую сейчас до работы доделать

Вчера еще немного стикеров порисовал"

Год быў надта вандроўчым: кожны месяц кудысьці ездзіў за мяжу - ды і часцяком катаўся па Беларусі. Таму міксаваць гэта з работаю было цяжкавата. Вось яны прычыны, чаму стварэнне карты так зацягнулася і чаму 2020 год быў такі напружаны.

Першага лістапада плённа працую над шыльдамі да гарадоў і вёсак: як пісаць, якім колерам, на шыльдах ці на зямлі.
Насамрэч гэта былі больш вольныя думкі, аніякая канкрэтыкі і дакладнага плану.
Пятнаццатага лістапада ёсць першыя вынікі па Брэсцкай вобласці і планы па тым, што засталося.
У канцы лістапада ў мяне была чарговая камандыроўка ў Кітай таму планы былі паспець даілюстраваць Брэсцкую вобласць.

Першага лістапада дадаваў на карту апошнія аб'екты і ўжо пачынаў думаць аб прасоўванні.
Цягнецца лістапад, трып у Кітай - і вось 13 снежня ёсць фінальная карта Брэсцкай вобласці. Амаль праз пару дзён я ўжо буду стаяць у Карандашы (не прарабытываў, дзе лепш друкаваць) і забіраць надрукаваны варыянт. Ён у мяне захоўваецца і зараз.
ІП Клеўжыц Раман Валер'евіч, УНП 193434941, г. Мінск, вул. Федарава, 17-2-117
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 0784359 ад 23.06.2020 выдадзена Мінскім гарвыканкамам.
Дата рэгістрацыі ў гандлёвым рэестры РБ 25.03.2021.
Тэлефон: +375 29 942-28-41, час працы: 10:00 - 18:00, e-mail: r.klevzhits@gmail.com
Click to order
Made on
Tilda