Выхад скрэтч-карты Белкартаграфіі
ЧАСТКА ЧАЦВЁРТАЯ
Уся гісторыя стварэння скрэтч-карты - гэта 13 падзелаў з унікальнымі фактамі, дыялогамі, разважаннямі, малюнкамі і фотаздымкаміі. Гэта задакументаваны кейс па стварэнню прадукта. Хтосьці знойдзе ў ім адказы на пытанні, а кагосьці, спадзяюся, натхніць на стварэнне свайго прадукта.

1. Прадмова
2. Даследаванне турыстычнай граматнасці
3. Ілюстраванне аб'ектаў да скрэтч-карты
4. Выхад скрэтч-карты Белкартаграфіі
5. Карты ўсіх раёнаў Брэсцкай вобласці
Выхад скрэтч-карты Белкартаграфіі
лістапад 2018 года
20 лістапада 2018 года мне знянацку дасылаюць спасылку.
Адкрываю дыялог, а там "В продаже появится скретч-карта Беларуси".
Шок!
"РУП «Белкартография» выпустило скретч-карту Беларуси. Она появится в продаже 21 ноября.

Принцип скретч-карты прост: на ней можно отмечать регионы, в которых довелось побывать, стирая серебристый слой подручными предметами. Под защитным слоем открываются города, реки и другие географические объекты. Все это украшают гербы районных центров страны и стихи беларусских поэтов."

Тыя, хто ведаў, што ствараю скрэтч-карту, таксама дасылаюць спасылкі. На той момант не ведаў, што рабіць з тым кавалкам карты, што ёсць на руках. Ужо не памятаю свой эмацыйны стан у тыя дні, але дакладна ўсплывае чытанне артыкула на Алоўку (анлайн-часопісе). Артыкулам было інтэрв'ю Волі Кузьміч за 14 лістапада.
Менавіта, інтэрв'ю і дакладна гэтая яго частка ўспрыяла наступнай працы.
"– Як ставіцеся да плагіяту?

Не люблю! Нават слова такое непрыемнае ???? Абураюся, калі мае працы бяруць без дазволу. Але іншая справа, што я стараюся з кожнага негатыву выцягнуць хоць нейкі адсотак пазітыву, бо інакш можна зажурыцца і надумаць, што свет коціцца не туды. Напрыклад, калі я бачу, што нехта ўзяў маю ідэю, я раблю высновы, што гэта вельмі крутая тэма, і яе трэба развіваць. У кожным разе, той, хто пераняў маю ідэю, не дагоніць мае думкі, бо не ведае ўсяго шляху іх развязання, вынікам якіх стала мая ілюстрацыя. Гэтым сябе суцяшаю."
Шлях да ілюстрацыі Волі Кузьміч: Не збочваць і не разварочвацца, ALOVAK magazine
Сапраўды, выхад скрэтч-карты - гэта пацверджанне таго, што тэма вельмі крутая, а думкі мае, канешне, не дагоняць :)
Дарэчы, пасля выхада скрэтч-карты ад Белкартаграфіі пачаў разважаць, а мабыць я ў кавярні вельмі адкрыта і доўга працаваў, а супрацоўнік выдавецтва стаяў у чарзе, пабачыў ідэю, і такі, "пф, у нас усё ёсць, каб зрабіць гэтакую карту" :)
Ужо праз пару дзён я пытаў брата па дэталях карты, па формам акон у цэркваў. Так, акон. Калі ўявіць, што аб'екты на карце па 10 мм у вышыні, то і не відаць, якія акенцы: крывыя, касыя ці роўныя - але ж калі бярэшся за работу, то трэба рабіць па сумленні!
ІП Клеўжыц Раман Валер'евіч, УНП 193434941, г. Мінск, вул. Федарава, 17-2-117
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 0784359 ад 23.06.2020 выдадзена Мінскім гарвыканкамам.
Дата рэгістрацыі ў гандлёвым рэестры РБ 25.03.2021.
Тэлефон: +375 29 942-28-41, час працы: 10:00 - 18:00, e-mail: r.klevzhits@gmail.com
Click to order
Made on
Tilda