гісторыя стварэння
скрэтч-карты
ЧАСТКА ДРУГАЯ
Уся гісторыя стварэння скрэтч-карты - гэта 13 падзелаў з унікальнымі фактамі, дыялогамі, разважаннямі, малюнкамі і фотаздымкаміі. Гэта задакументаваны кейс па стварэнню прадукта. Хтосьці знойдзе ў ім адказы на пытанні, а кагосьці, спадзяюся, натхніць на стварэнне свайго прадукта.

1. Прадмова
2. Даследаванне турыстычнай граматнасці
3. Ілюстраванне аб'ектаў да скрэтч-карты
4. Выхад скрэтч-карты Белкартаграфіі
5. Карты ўсіх раёнаў Брэсцкай вобласці

Даследаванне турыстычнай граматнасці

жнівень-снежань 2017 года
Кажучы аб даследчай дзейнасці, пачну з паходжання: маці мая - настаўніца геаграфіі і кожны год з дзецьмі ўдзельнічае ў даследчых канферэнцыях.

У 2017 годзе мама папрасіла дапамогі, якую тэму ўзяць для даследавання. Тым часам я кожны тыдзень вандраваў, а калі хто даведваўся пра мае катанні, то часцяком рэагаваў, "вой, куды ехаць тут можна, хіба ёсць чаго глядзець" (праз тры гады з кавідам пытанні адыйдуць у бок). Слухаючы гэтыя выказыванні, з'явілася гіпотэза, што калі беларус едзе за мяжу і нехта яго там запытае, "а што цікавага ёсць паглядзець у Беларусі?", то адказы будуць: "Мірскі і Нясвіжскі замакі", "Белавежская пушча" - ну і Менск. Гэта першая гіпотэза.
Другая, больш складаная, а хіба ведае беларус аб'екты ЮНЭСКА. За мяжой яшчэ запытаюць пра вядомых беларусаў, далей пра беларускі прадукт. А напрыканцы просяць апісаць Беларусь у трох словах, якія асацыяцыі прыходзяць пры назве.

На аснове гэтай сітуацыі нарадзіліся яшчэ гіпотэзы: пра вядомым людзям, "галава беларуса забіта адной асобай і не така часта ўспамінаем дзеячаў культуры і сучасных беларусаў"; пра прадукт, "беларусы ў першую чаргу думаюць аб харчах, а не тэхналогіях" як паказальнік жыцця ў развіванай краіне. А па асацыяцыях было проста цікава дазнацца аб думках.
Гэтыя амаль пяць гіпотэз абагульніло адно паняцце, якой і да гэтай пары не часта сустракаецца. Часам здаецца, сам яго і прыдумаў. Турыстычная граматнасць, а калі дакладана, то лакальная турыстычная граматнасць.

Першапачатковая прапанова маці гучала, "даследаваць турыстычную граматнасць беларусаў". Як заўсёды, гэта ўсё гучала па тэлефоне, а такі час мяне разрывае ад думак: "проводите массовый опрос, анализируете ответы, формируете проблемы, готовите предложения и с большой папкой в Минтуризма, мол вот, есть такие-то проблемы, необходимо вот так вот решать эти проблемы, тогда результат будет такой-то в течение времени". Юнацкі максімалізм :)
Пакуль распісваў гэтую ідэю, то нарадзілася яшчэ адна. Калі хто куда едзе за мяжу, усе перапрашаюць, "Беларусь? А дзе гэта?". Таму гіпотэза была такая, "аб Беларусі ніхто не ведае, бо няма дабротнага прасоўвання за мяжой, ніхто не працуе на іміджам". Увогуле дзве ідэю сябруюць, бо аб турызме, аб праблемах турызма і недастатковай працы ў гэтай галіне. Яе і прапанаваў маміным вучням.

19 жніўня 2017 года ў Вконтакте дасылаецца наступны ліст:
Диана, привет)
думаю, догадалась, что я сын Жанны Николаевны)
пишу по ее просьбе по поводу конференции
вроде ты еще не в курсе, поэтому в двух словах расскажу, что к чему
поступило предложение с моей стороны, Жанна Николаевна подхватила идею, и она, идея, на самом деле, очень интересная, и если ее раскрутить хорошо и качественно проработать, то с ней можно идти/ехать на высокого уровня мероприятия и публиковать на серьезных порталах

в общем, тема такая, "Беларусь иностранная" - можно еще 10 раз перефразировать

идея у темы следующая: расспросить иностранцев, что они знают о Беларуси, какой они ее видят, проанализировать их ответы, посмотреть, с какой стороны побольше видят Беларусь, с какой меньше, а чего вообще не знают

расспросить еще белорусов, и тоже узнать, какой они видят Беларусь
сравнить результаты белорусов и иностранцев
ожидаемые результаты такие, что белорусы будут знать чего-то больше, а через опроса, узнается, чего больше

а чего белорусы узнают больше, потому что больше информации получают о Беларуси через всяких источники, а иностранцы этой информации не видят, не знают

(вообще, просто не по теме, сейчас самая большая сила, мощный инструмент - информация; кто ей владеет, тот богат)

з дыялогаў Вконтакте
Адным з падзелам даследавання быў аналіз замежных навін і інтэрнэт-парталаў.
еще одна ступень работы проанализировать, что о Беларуси пишут на сайтах, новостях других стран, о каких людях, о каких достопримечательностях и вещах пишут, упоминая Беларуси

это все тоже свести в статистику, которую надо проанализировать

ожидаемый результат: о Беларуси вообще ничего не пишут, только если что-то случится сродни смертной казни, или взрыву в метро

через все эти выводы потом сделается вывод, что за рубежом о Беларуси ничего и не знают, поэтому к нам и не едут, и еще 10 причин отвести, почему к нам не едут, хотя есть, что показать, и есть, что посмотреть

ну и самое главное, делаются выводы и предложения по маркетинговой кампании

з дыялогаў Вконтакте
А яшчэ планы былі дадаць аналіз па краінам-суседзям, каб разумець розніцу.
если углубиться и оперативно все делать, то стоит еще схожий анализ по СМИ и опросу сделать по Польше - страна-соседка, культурное прошлое и нынешнее очень схожее, а результат будет противоположный

при сравнительном анализе еще ввести коэффициент привлекательности страны, через подсчеты показать, что у Беларуси он ниже, хотя вроде страны схожие

з дыялогаў Вконтакте
Вучням дэлегаваў даследаваць замежную частку, а сам пачаў працаваць над лакальнай. Потым Дзіяна, маміна вучаніца, далучылася да апытанкі па беларусам.

За плячыма было ўжо тры курса ўнівера, таму разважаў больш-менш аналітычна, але ж з часам глядзіш на тое, як рабілася гэта, і разумееш: разважаў аналітычна і па-дылетанцкі.

Пачынаў даследаванне са спробы спланаваць дадзеныя для апытанкі: калі вызначаць граматнасць беларуса, то трэба апытаць аналагічную структуру насельніцтва: па гендэру, узросце, месцу жыцця. Потым ужо пераладкаваўся пад ідэю апытаць аднолькавыя па колькасці групы. Хм, а як, насамрэч, трэба было спланаваць матрыцу для апытанкі?
Пачаў апытываць сваякоў і знаёмых, а далей трэба было пашырацца, таму пайшлі ў справу два віды: у соцсетках і ў школах на занятках (не, не хадзіў - настаўнікі праводзілі).

А якія ж былі пытанні? Хех, тут таксама па-дылетанцку. Здаецца, асоба і не вывучаў, а якія там пытанні трэба выкарыстоўваць у даследаваннях.
Кантакт з Дзіянай падтрымліваўся да сярэдзіны верасня, далей ужо працаваў самастойна. Апошні ліст з просьбай апытанкі быў 3 лістапада 2017 года, але ж задаваў пытанне штучна, яшчэ і ў жніўні 2018 года (са з'яўленнем новых знаёмых). Даследаваць праз год - так сабе справа, але тым не менш.
Лічбы, высновы, цікавосткі
  • перыяд апытанкі: жнівень - лістапад 2017 года (у 2018 было ано некалькі рэспандэнтаў, таму можна не звяртаць увагі на хібнасць)
  • жаночная частка рэспандэнтаў склала 68%, мужчынская - 32%;
  • лідарам сярода населеных пунктаў стаў Пінск - 136 асобы;
  • пытанні былі атрыманы з 101 населеннага пункта.
Чатыры галоўныя пытанні былі аб асацыяцыях, людзях, прадуктах і аб'ектах ЮНЭСКА.

Сітуацыя для апытанкі можа ўспрымацца такой: сядзіш у пабе, п'еш півко і знаёмішся з некім галандцам. Галандзец Патрык досыць пытлівы хлапчук і нічога аб Беларусі не ведае (на хвіліначку, гэта 2017 год). Дазнаўшыся, што ты з Беларусі, Патрык закідаў цябе пытанням: "слухай, а што для цябе Беларусь?", "а мо назваеш тры выбітныя асобы?", "а чым славіцца твая краіна з прадуктаў?". Ну і на прыканцы дабівае кантролем ведаў: "а што ў вас там па аб'ектах ЮНЭСКА, мо ёсць што паглядзець?"

Вынікі ніжэй: топ-5 па кожным пытанні. Пацвярджаем стэартатыпы, здзіўляемся папулярнасцю літаратуры і шукаем тэхналагічныя прадукты ў адказах (бачыш іх? не; а яны ёсць).
Калі глядзець, што па аб'ектах ЮНЭСКА. Іх у нас чатыры, калі аб трох ведае амаль палова людзей (што, насамрэч, дзіва), то аб Дузе Струвэ - амаль ніхто. Ніжэй адлюстраваны вынікі адказаў па абласцях. Што за адсоткі? Гэта доля рэспандэнтаў па кожнай вобласці, якая ўзгадала аб'ект ЮНЭСКА.
Ён і тут не лідар
Па вядомых беларусах было цікава паназіраць, як адказвалі людзі ва ўзросце 18-27 год, пакаленне, за якім будучыня.

Яшчэ больш цікава задаць гэтае пытанне зараз людзям за той жа ўзроставай катэгорыі: на 2017 год у топ-10 увашлі 7 пісьменнікаў і паэтаў, а якая галіна грамадства будзе ў топе ў 2021 годзе? А якая асоба будзе найбольш папулярна пры адказах?

Дакладна вядома, рэйтынг зменіцца кардынальна!
З вядомымі беларусамі ўвуголе цікава назіраць, у адказах больш за 100 асоб з розных галін дзейнасці: ад Маляваныча да Руслана Салея, ад Марылі Верашчакі да Міколы Статкевіча.
Выбраў пяць адказаў, якія сустракаліся больш за два разы і якія крыху здзівілі. Шо, Гагарын?

З адказамі па аб'ектах ЮНЭСКА дзівосаў не менш: успаміналі і Белую Вежу (мо і тую, што на праспекце стаіць), і касцёл у Гервятах - і нават АЭС. Тым не менш прыемна бачыць разнастайныя адказы. Не ведаюць, што ў ЮНЭСКА, але ж ведаюць, што такія аб'екты існуюць. Адзін чалавек нават узагадаў балота Ельня - да таго, як стала мэйнстрымам :)
Сапраўды, добрай аналітыкі ніхто не рабіў, засталася толькі база адказаў. Маці з вучаніцай узялі дыпломы на гарадской і абласной канферэнцыях, але ж ад вынікаў задавальнення не атрымаў: хацелася больш прафесійнага/студэнцкага падыходу.

Насамрэч, гэта не тыя дадзеныя па якім можна рабіць некія высновы, але тым не менш гэта інфармацыя для разважання, якім было грамадства ў 2017 годзе. Інтарэс у даследаванне ёсць і зараз, яго актуальнасць не страчваецца і па сённяшні дзень, таму гэта будзе адзін з праектаў даследчага напрамка VANDRA.

Даследаванне толькі больш заахвоціла ваднраваць і пазнаваць лакальны турызм, таму стварэнне скрэтч-карты было спынена да 2018 года.
ІП Клеўжыц Раман Валер'евіч, УНП 193434941, г. Мінск, вул. Федарава, 17-2-117
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 0784359 ад 23.06.2020 выдадзена Мінскім гарвыканкамам.
Дата рэгістрацыі ў гандлёвым рэестры РБ 25.03.2021.
Тэлефон: +375 29 942-28-41, час працы: 10:00 - 18:00, e-mail: r.klevzhits@gmail.com
Click to order
Made on
Tilda