Першы Усерасейскі сельскагаспадарчы перапіс адбыўся ў 1916 годзе. Ён праводзіўся толькі ў сельскай мясцовасці, каб сабраць статыстычны матэрыял для распрацоўкі мерапрыемстваў па забеспячэнні харчаваннем арміі і насельніцтва падчас вайны.
Менавіта, з гэтага перапісу мы можам даведацца пра кантору "Бор" памешчыка Агаркова. Туды ўваходзіла лясная і лугавая стража. Двары былі раскіданы па ўрочышчах, а найбольш буйным было непасрэдна само ўрочышча Бор.
У лугавой і лясной стражах служылі 25 гаспадароў двароў:
Якобсон Александр Кристиан.
Титов Ив. Иван.
Климович Гиларий Констан.
Храповицкий Констан. Вас.
Рымашевский Адам Игн.
Грицкевич Филл. Матв.
Цыган Вас. Ив.
Хаменя Макар Алексев. (2%)
Новаковский Степ. Станол.
Сущевич Адам Валент.
Богданец Степ. Казим.
Курак Степ. Роман.
Добриневский Ант. Пав.
Гончар Ант. Ив.
Грицкевич Никиф. Матв.
Сосукович Филип Абрам.
Соколовский Альбин Адмв.
Черонкевич Степ. Виктор.
Искрицкий Александр Венедиктов. (мелк. аренд.)
Зиневич Ив. Игнат.
Ревкович Ив. Прохор.
Дыбовский Болеслав
Якубик Ив. Албр.
Койко Илья Павл.
Гузей Алексей Фом.
Толькі шэсць двароў канторы "Бор" паходзілі з тутэйшых, астатнія - прыезжыя. Як склаўся лёс і які бэкграўнд быў у астатніх мы яшчэ разбярэмся, але ж ужо зараз можна адзначыць двор №23, у якім нарадзіўся будучы польскі генерал Міхал Якубік.
На сённяшні дзень ад вузкай калеі застаўся дзе-нідзе насып і рэйкі, якія выкарыстоўваюцца ў платах чучаўлякоў. Ад урочышч таксама нічога не засталося. У Чучавіцкім краі не існуе ні воднага жылога ўрочышча, а найбольш буйнае Бор было заснавана ў 1834 годзе і праіснавала амаль 150 гадоў. Зараз ад ляснога хутара засталіся толькі насыпы на месцы былых пабудоў.