ЧУЧАВІЦКІ КРАЙ

Могліцы Вялікіх Чучавіч

Гісторыя могліц, мапа і база пахаванняў тых людзей, хто пахованы ў Вялікіх Чучавіч
Падтрымайце праект праз спонсарскую падпіску альбо разавы плацёж
Дакладны час, калі былі закладзены сучасныя могліцы Вялікіх Чучавіч, пакуль не вызначаны. Меркавана, гэта было зроблена ў другой палове ХІХ стагоддзя. Сустракаецца інфармацыя, што да таго часу людзей хавалі на царкоўным пагосце, то бок адразу за царквою, дзе на сённяшні дзень знаходзяцца двары па вуліцы Леніна 61 і 63. Час ад часу на той зямлі знаходзілі косткі ў зямлі.

Могліцы Вялікіх Чучавіч знаходзяцца ў заходняй частцы вёскі. Рэльефна вылучаецца паўночна заходняя частка могліц, дзе сфарміравана невялічкае ўзвышша. Гэтае месца можна лічыць цэнтральна гістарычным, вакол якіх разрасталіся пахаванні на поўдзень. На сённяшні дзень на могліцах захоўваюцца старажытныя дубы, якім звыш за 150 год. Сярод надмагілляў захоўваецца да 10 старых драўляных крыжоў. Самае старое вызначанае пахаванне датуецца 1916 годам.

Мапа могліц Вялікіх Чучавіч знаходзіцца ў працэсе фарміравання. На чэрвень 2024 года фарміруецца база пахаванняў усходняй часткі могліц, а таксама складаецца мапа заходняй-цэнтральнай частцы.
Фота Аляксандр Сержпутоўскага, 1910 г.
Фота Дзяінса і Жаны Клеўжыц, 2023-2024 г.
ІП Клеўжыц Раман Валер'евіч, УНП 193434941, г. Мінск, вул. Федарава, 17-2-117
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 0784359 ад 23.06.2020 выдадзена Мінскім гарвыканкамам.
Дата рэгістрацыі ў гандлёвым рэестры РБ 25.03.2021.
Тэлефон: +375 29 942-28-41, час працы: 10:00 - 18:00, e-mail: r.klevzhits@gmail.com
Made on
Tilda