Instagram зроблена 5 допісаў, з якіх 2 reels (тызеры эпізодаў падкаста), 23 сторыза; 3278 падпісчыка (+83 за месяц); сярэдні ахоп відэа - 1500 прагляда; сярэдні ахоп сторыза - 293 прагляда;
Facebook: зроблена 7 допісаў; 324 падпісчыка; сярэдні ахоп допіса без расшарвання - 80 праглядаў; сярэдні ахоп допісаў з расшарваннем у тэматычныя суполкі - 2956 прагляда;
Telegram: 11 допісаў; 192 падпісчыка (+13 за месяц); доля падпісчыкаў, хто чытае допісы - 82.6%; сярэдні прагляд допіса - 152 разы.
Patreon:15 падпісчыкаў. За ліпень дадалося 2 падпісчыка, адзін прыпыніў падтрымку і адзін змяніў суму падтрымкі.
Агульнае
На сайце быў дадзены падзел "Справаздачы" на старонцы "Аб праекце". Былі дадзены мінулыя справаздачы: за студзень і за чэрвень.
З-за таго, што Patreon заблакаваны на тэрыторыі Беларусі і не прымае расейскія плацёжныя карткі, былі створаны акаўнты для падтрымкі на Boosty і Ko-fi.
Нарэшце дамовіліся з госцем на размову для эпізода №35. Перамовы вяліся яшчэ з сакавіка гэтага года. Сама размова адубдзецца на наступным тыдні.
Распачалі напісанне тэкста для эпізода без госця, у дадатак да гэтага атрымалі пытанне па дзейнасці праекта, таму думаецца зрабіць эпізод з адказамі на пытанне і разважаннямі пра спадчыну.
Рыхтуем да публікацыі ўсе выпускі на youtube-канале VANDRA. Ён ужо ёсць, але пакуль чысты. У жніўні будзем дадаваць выпускі на канал.
Прадуктовы напрамак
Атрымана ўся неабходная інфармацыя ад фабрыкі і транспартных кампаній і зроблены эканамічныя разлікі па праекце;
Запытаны тэставы абразец прадукта і сёння яго ўжо даставілі!
Апісаны канцэпцыя прадуктаў і складзены спіс выяваў, патрэбных для ілюстрацыі;
У працэсе абмяркавання ўмоў з дызайнерам па этапах працы і, галоўнае, па тэрмінах (з гэтым больш праблем);
Новы прадукт будзем рэалізоўваць сумесна з другім файным беларускім праектам, таму праведзены перамовы і ўжо ўзгоднены ключавыя дэталі супрацоўніцтва!
Чучавіцкі край
былі апублікаваны шчэ 10 фотаздымкаў Юзафа Абрмэбскага. Агулам у архіве ўжо 167 фотаздымкаў. Пры тым гэта толькі здымкі двух этнографаў за два гады: 1910 і 1934 г. Пасля публікацыі даваенных здымкаў будуць з'яўляцца фотакарткі з дамашніх архіваў!
адлічбованы метрыкі Рожанскай царквы з 1798 па 1835 гады па шлюбах лужанак з не тутэйшымі жаніхамі. Знойдзеныя дадзеныя за 34 гады (гэта 14 шлюбаў) трапілі ў метрычную базу Чучавіцкага краю.
адлічбованы метрыкі Чучавіцкай царквы за 1783-1819 і . Агулам з'явіліся 92 новыя запісы, тым самым былі апрацаваны ўсе метрычныя кнігі, якія ёсць у наяўнасці на дадзены момант. За 113 гадоў метрычных кніг сабраны 229 запісаў а шлюбах не тутэйшых жаніхоў!
была адлічбавана спаявдальная ведамасць Чучавіцкай царквы за 1883 год. Адлічбаваная ведамасць будзе выкладзена ў доступ толькі пасля таго, як прымецца рашэнне, у якім выглядзе захоўваць і публікаваць дадзеныя.
напісаны адзін артыкул, аналітычна-краязнаўчы "Хто жыў у Чучавіцкім краі ў 1883 годзе?". У ім была прапрацавана спавядальнай ведамасць за 1883 год і зроблены якасны аналіз па жыхарах Чучавіцкага краю (акрамя вёскі Гоцк);
збіралася інфармацыя і працягваецца яе збор па Чучавіцкай кухні, то бок па тых стравах, якія гатавалі старажылы вёскі ў ХХ стагоддзі. Невядома, наколькі стравы Чучавіч адрозніваюцца ад іншых палескіх вёсак, аднак гэта не замінае вылучыць паняцце "чучавіцкай кухні". Дарэчы, ёсць надта дзіўныя пазіцыі, а ёсць і класіка ў выглядзе кіслых блінцоў з мачанкаю;
працягваецца графічная візуалізацыя мапы могліц Вялікіх Чучавіч. Раней выкладаўся скрын працэса запыта інфармацыі, і такім чынам за ліпень былі атрыманы яшчэ 62 фотаздымка могілц. Да мапы могліцы адзначалася задача па стварэнні тэставай базы пахаванняў. Пакуль задача адкладзена да завяршэння візуалізацыі часткі мапы.
створана табліца памочнікаў па Чучавіцкім краі. Там адзначаецца людзі, якія інфармацыйна і фізчна дапамаглі праект. Па большай частцы гэта тычыцца інфармацыяй пра сваіх продкаў, то бок па агульным радаводзе Чучавіцкага краю. На дадзены момант у спісе 44 чалавека. Спіс будзе апублікаваны пазней, як больш ясна вызначыцца струкутра і стратэгія праекта;
знойдзены (выпадкова, пры запісе падкаста) і атрыманы фальклорныя запісы па Чучавічах з этнаграфічнай экспедыцыі 2007 года.
праз месяц надта напружанай камунікацыі былі атрыманы фотаздымкі могліц у Лугах з паветра. Цяжкая камніукацыя - гэта пра штотыднёвыя напаміны і абяцанні ў адказ "на днях зраблю". Аднак радаснага мала, бо фотаздымкі былі дасланы праз інстаграм, таму яны былі сціснуты да найгоршай якасці. На просьбу даслаць іх файлам і іншым спосабам рэакцыі, акрамя прагледзенага паведамлення дагэтуль няма.
была атрымана інфармацыя па радаводзе трох чучаўлякоў, праз гэту інфармацыю быў распачаты пошук даваеннай міграцыі жыхароў Дзяніскавіч у Чучавічы;
пасля атырманай інфармацыі былі знойдзены два чалавека, якія даследуюць свой радавод і продкі якіх жылі ў Чучавіцкім краі. Гэтае адкрыццё было зроблена як раз пасля атрыманныя інфармацыі ад іх і пасля ўласнай прапрацоўкі пытання па дакументах Чучавіцкага краю!