Instagram: зроблена 0 допісаў і 3 сторыза; 3564падпісчыкаў (-3, ці -0,1% за месяц); сярэдні ахоп сторыза - 408 праглядаў (+20,0% да мінулага месяца), сярэдні каэфіціент уцягнутасці па сторызах - 2,5% (-10,7%)
Facebook: зроблены 1 допіс; 365 падпісчыкаў (0 за месяц)
з дапамогаю бацькоў былі атрыманы здымкі з баравікоўскіх могліц. Тым самым зафіксавалі найбольш старыя пахаванні і пахаванні з драўлянымі крыжамі.
працягнулі апрацоўваць адфотканыя раней кавалкі чучавіцкіх могліц (заходняй часткі);
у фотаархіў Чучавіцкага краю дадалі новыя 10 здымкаў. Агулам у архіве 266 здымкаў.
атрымалі новыя архіўныя справы: выбарчыя спісы па Вялікіх Чучавічах за 1935 год; звесткі сельскагаспадарчага перапіса 1916 года па выбраных дварах;
замовілі і на пачатку жніўня атрымалі яшчэ архіўныя справы: дадатковыя рэвізскія казкі за 1816 і 1818 год і рэвізскія казкі 1850 і 1857 года па Гоцку.
вялася шчыльная праца па генеалагічным напрамку (чучавіцкі радавод).
Сярод таго, што фіксавалася ў якасці планаў у ліпені не рабілася амаль нічога па аўдыёграфічным напрамку, а па Чучавіцкім краі працы былі не такія інтэнсіўныя. Запланаваны старт другой паловы трэццяга сезона падкаста адклаўся на больш позні час. Спадзяемся, эпізод №51 выйдзе ўжо ў жніўні. Можна падсумаваць, што ліпень быў месяцам разважанняў наконт існавання праекта і адыхода ад стомы за мінулыя перыяды.