Краязнаўства: Чучавіцкі край

Як Чучавіцкі край звязаны з сям'ёй Максіма Багдановіча?

Гэтае адкрыццё вызначылася выпадкова, калі ў чарговы раз вывучаліся метрычныя кнігі Пакроўскай царквы і шукаліся звесткі пра вёскі ў інтэрнэце.

Радавод Максіма Багдановіча

Для таго каб разумець, якая сувязь існуе, варта даведацца пра сям'ю Максіма Багдановіча.

У бацькоў класіка было чацвёра дзяцей: Вадзім, Максім, Леў і Ніна. У другім шлюбе бацькі з'явіўся яшчэ стрыечны брат Аляксандр. А ў трэццім (за сястрой першай жонкі) яшчэ пяцёра стрыечных братоў.
У маці Максіма Багдановіа было тры сястры і брат, а ў бацькі - адзін брат і чатыры сястры.

Радавод Максіма Багдановіча да другога калена

Дарэчы, дзед Ягора Лук'янавіча - Сцяпан - быў першым з прозвішчам Багдановіч, узяўшы яго ад айчыма па двары. А да гэтага прозвішча было Скокліч, то бок і класік мог быць Максім Скокліч.

Дзе ж знайшлася сувязь?

Разумеючы, што Чучавіцкі край абнесены балотамі і лясамі, то даехаць туды было цяжка. Таму з'яўленне новых прозвішч у метрычных кнігах заўсёды вызывае інтарэс.

Як мінімум з сярэдзіны 18 стагоддзя існуе пэўны спіс досыць лакальных прозвішча ў кожнай вёсцы края: Латоўчыц і Тупека - з Малых Чучавіч, Гаргун і Шчотка - з Вялікіх Чучавіч, Бойка - з Лугоў, Радзюк - з Баравікоў, Насеня - з Кормужу, Нагорны - з Гоцку.

Адна з крыніц зяўлення прозвішчаў - прыезд святара з сям'ёю.
У лютым 1865 года ў Чучавіцкую царкву накіроўваецца служыць святар Іван Васільевіч Валасовіч з жонкаю Аляксандай Стэфанавай (дачка святара Старыцкай царквы Стэфана Матвеевіча Страховіча). Першага верасня 1865 годза ў Івана і Аляксандры з'яўляецца сын Кіпрыян.

Лік нарадзіўшагася мужчынскага полу: 19
Дата нарджэння: 1 сентября 1865 года
Дата хрышчэння: 5 сентября 1865 года
Нарадзіўся сын Киприян у Чучевицкой Покровской церкви священника Иоанна Васильева Волосовича и законной его жены Александры Стефановой (оба православного вероисповедания).
Хроснымі бацькамі былі Пинского уезда Месятицкой Параскевской церкви Священник Михаил Страхович и Лаховской Рождество-Богородицкой церкви Священника Доминиковского жена Ольга Ивановна.
Таемства хрышчэння праводзіў Лаховской церкви Священник Иероним Домиников ..

Запіс аб хрышчэнні Кіпрыяна Валасовіча

У 1870 годзе святарская сям'я пераязджае ў вёску Лань, дзе Іван Васільевіч, бацька Кіпрыяна, становіцца святаром Ланскай Свята-Пакроўскай царквы.

У Краязнаўчай газеце за жнівень 2015 года выйшаў артыкул "Род святароў Валасовічаў":

Кіпрыян Іванавіч Валасовіч скончыў Мінскую духоўную сэмінарыю, але святаром не стаў, а служыў ваенным рэвізорам на Лібава-Роменскай чыгунцы і даслужыўся да калескага саветніка, што ў арміі адпавядала чыну палкоўніка.
 
У 1896 годзе Кіпрыян Валасовіч ажаніўся з Ганнай Мякота. Пабраўшыся шлюбам, маладыя адразу забралі да сябе бабулю Максіма Багдановіча Таццяну Восіпаўну Мякота (Малевіч), якая жыла ў Валасовічаў да апошніх гадоў.

Суадносім радаваод Максіма Багдановіча са звесткамі пра род Валасовічаў і разумеем, што Кіпрыян Валасовіч, які нарадзіўся ў Вялікіх Чучавічах, быў мужыком цёткі Максім Багдановіча.
А дачка Кіпрыяна Ганна - стрыечная сястра беларускага класіка!

Спалучэнне рода Мякота і Валасовічаў

Што склалался с лёсам Кіпрыяна Валасовіча?

Да 1915 г. Кіпрыян Іванавіч жыў у Мінску з жонкай, дачкой Ганнай і жончынай маці Тацьцянай Мякота. У гады Першай сусветнай вайны жанчыны пераехалі ў Яраслаўль, а Кіпрыян пайшоў на фронт. Якраз тады ў горадзе адбыўся мяцеж Савінкава, у час якога згарэла ўся маёмасць Багдановічаў. Жанчыны цудам уратавалі куфар Максіма Багдановіча з яго рукапісамі.

З 1918 г. Кіпрыян Іванавіч жыў і працаваў ва Ўладзіміры спачатку з сям’ёй, а потым, калі дачка Ганна выйшла замуж, жыў з жонкай. Памёр ён 3 мая 1939 г.

Кіпрыян Валасовіч, яго жонка Ганна Апанасаўна; іх унука Таццяна; зяць Кіпрыяна Пётр Ільіч Гразноў і дачка Кіпрыяна Ганна, пачатак 1930-х гг.

Адное, што магу адзначыць: калі пераглядаюцца архіўныя справы, у прыватнасці метрычныя кнігі, варта чытаць усе нататкі на палях, прозвішчы хросных бацькоў і даручальных асоб. Часам самае нязначнае слова становіцца часткай вялікага даследчага ланцуга.  
Вялікія Чучавічы Даследаванні Дакументы Фотаздымкі
Made on
Tilda