У лютым 1909 года звальняюць з пасаду былога сельскага старасту Ісідора Паўлавіча Грыцкевіча, а ўжо праз месяц распачынаецца справа супраць яго па недахопу сельскага бюджэта. Пад час сваёй працы стараста збіраў грошы на патрэбы сяла і рознага кшталту падаткі. Гэтыя зборы адзначаліся ў адпаведных кнігах, там жа былі пазначаны і сельскія выдаткі. Аднак калі па звальненні Сідара падлічылі рэшту касы і сумы збораў, то выявілася недастача. Адсюль і пачынаецца адміністратыўная справа супраць Сідара Грыцкевіча.
Напрыклад, за 1908 года была сабрана:Агулам: 1250 рублей 31 капейка.
- 38 рублей 77 капеек - пазямельны збор,
- 934 рублі 58 капеек - мужскі валасны збор,
- 132 рублі 26 капеек - сельскі збор,
- 144 рублі 80 капеек - харчовы збор.
Такім чынам на кожны двор Вялікіх і Малых Чучавіч прыходзілася ў сярэднім 19 рублёў 54 капейкі падатка. Гэта суадносна цане адной ладнай карове ці двум быкам.
Дарога ў адзін бок з Чучавіч да Мазыра займала дзень. Даехаць туды і назад каштавала 8 рублёў і 4 капейкі. Разлік вёўся пра "павёрстныя": 3 капейкі за 1 вярсту - і за месца ў 3 класе па чыгунцы - 2 рублі 46 капеек у адзін бок. У дадатак павінны былі выдаць сутачныя (25 капеек за адны суткі). Аднак пакрыты былі толькі выдаткі на дарогу - 8 рублёў
За перыяд службы сельскім старшынёй за 1908 год Грыцкевіч Сідар Паўлавіч сабраў 2577 рублёў 9,25 капеек. Згодна дзённіку старасты было выдаткавана 2498 рублёў і 7,5 капеек. Рэшта ў 79 рублёў і 1,75 капеек не была прад'яўлена Сідарам.
"Уся сума, у растраце якой вінавацяць, спагналася не ім, а старшынёй (валасным) і пісарам, якія ніякіх квітанцый пры атрыманні гэтых сум яму не перадавалі. У той жа час Грыцкевіч, як сам і сведчыць: "папоўніў усю выдатакаваную ім суму" - і прымацаваў 3 квіткі па гэтым".
"Заявіў, што неабходны былі грошы, таму сапраўды выдаткаваў на свае патрэбы 79 рублёў, але ж калі выявілася недастача, то ўсе грошы вярнуў у скарб воласці."