Краязнаўства: Чучавіцкі край

Як судзілі сельскага старасту Сідара Грыцкевіча ў 1910 годзе?

У лютым 1909 года звальняюць з пасаду былога сельскага старасту Ісідора Паўлавіча Грыцкевіча, а ўжо праз месяц распачынаецца справа супраць яго па недахопу сельскага бюджэта. Пад час сваёй працы стараста збіраў грошы на патрэбы сяла і рознага кшталту падаткі. Гэтыя зборы адзначаліся ў адпаведных кнігах, там жа былі пазначаны і сельскія выдаткі. Аднак калі па звальненні Сідара падлічылі рэшту касы і сумы збораў, то выявілася недастача. Адсюль і пачынаецца адміністратыўная справа супраць Сідара Грыцкевіча.

Хто такі Сідар Грыцкевіч?

Даведацца пра тое, кім быў Сідар Грыцкевіч, можна з яго допыта ў Лунінцы 28 верасня 1909 года і вопісаў па справе.
Ісідору Паўлавічу Грыцкевічы на той момант было 40 гадоў. Аднак калі даследаваць метрычныя кнігі, то даведаемся, што насамрэч Сідару было 39 год, і нарадзіўся ён 9 траўня 1870 года ў Грыцкевічаў Паўла Хведаравіча і Кацярыны Раманаўнай.
Запіс аб нараджэнні Грыцкевіча Сідара Паўлавіча, 1870 г.
Запіс аб нараджэнні Грыцкевіча Сідара Паўлавіча, 1870 г.
Ва ўзросце 19 год Сідар абярэцца шлюбам з Курак Ульянаю і на момант допыта ў іх будзе 5 дзяцей. На дадзены момант вядомы толькі чацвёра: Хведар, Алена, Мікалай і Васіль.
Значнай інфармацыяй у справе з'яўляецца пазначаная нацыяльнасць Грыцкевіча Сідара - беларус.
Апытанка з допыта Сідара Грыцкевіча, 1909 г.
Апытанка з допыта Сідара Грыцкевіча, 1909 г.
Сідар Грыцкевіч служыў сельскім старшынёй Вялікіх Чучавіч з 17 лютага 1908 года па 31 студзеня 1909 года. Менавіта 31 студзеня яго звольнілі з крадзеж каровы. Меркавана, гэта і стала падставаю для фінансавай рэвізіі, якую правялі 9 сакавіка 1909 года.
Ва ўласнасці Сідара была 1/6 надзельнай зямлі і хаджайства ў такім складзе:
  • Карова рабая - 15 рублёў;
  • Карова рабая- 17 рублёў;
  • Карова белая - 20 рублёў;
  • Бык гняды - 10 рублёў;
  • Бык чорны - 10 рублёў;
  • Кабыліца гнядая - 15 рублёў.
Агулам хаджайства каштуе 87 рублёў.
Вопіс маёмасці Грыцкевіча Сідара, 1909 г.
Вопіс маёмасці Грыцкевіча Сідара, 1909 г.

Што цікавага даведваемся са справы?

Адміністратыўныя і крымінальныя справы, па сваёй сутнасці - скарбонка з краязнаўчымі цікавосткамі. Калі для мястэчак, дзе было больш буйнае жыццё, хапае розных фактаў, спраў, папер і імён, то для вёсак гэта можа быць каштоўнай крыніцай.
Аб чым з жыццяў чучаўлякоў можна даведацца?
  • Збор бюджэта ў скарб з сяляна быў як па разнарадцы з кіравання Мазырскага павета, так і дадатковыя асобныя зборы. Са справы мы можам даведацца пра тое, як збіраліся гэтыя грошы ў 1908 годзе Грыцкевічам Сідарам.
Напрыклад, за 1908 года была сабрана:
  • 38 рублей 77 капеек - пазямельны збор,
  • 934 рублі 58 капеек - мужскі валасны збор,
  • 132 рублі 26 капеек - сельскі збор,
  • 144 рублі 80 капеек - харчовы збор.
Агулам: 1250 рублей 31 капейка.
Такім чынам на кожны двор Вялікіх і Малых Чучавіч прыходзілася ў сярэднім 19 рублёў 54 капейкі падатка. Гэта суадносна цане адной ладнай карове ці двум быкам.
У воласці існавала дзве сельскія грамады: Чучавіцкая сельская грамада і Гоцкая сельская грамада. Менавіта яны праводзілі адпаведныя сходы хаджаінаў двароў.
  • Калі было разгляд здарэння сярод чучаўлякоў, то стараста воласці арганізаваў сход, на якім прысутнічалі 46 з 64 хаджаінаў. Адпаведна ўсе яны падпісаліся ў заліковым прысудзе. Адсюль мы ведаем разам з Сідарам і валасным старшынёй 48 хаджаінаў двароў у 1909 годзе.
  • Сярод падпісаўшыхся хаджаінаў двара ано пяць чалавек лічыліся граматнымі: Барыс Латоўчыц з Малых Чучавіч і Іван Шчотка, Макарый Хаменя, Несцер Юрчэня і Павел Туровіч з Вялікіх Чучавіч.
  • Пад амаль кожным лістом стаяць подпісы ды пячаткі, і адюсль можна дазнацца, што наступным сельскім старастай пасля Сідара стаў А. Гушчэня (Гушчэня Аляксей Самойлавіч). Валасным старшынёй як мінімум з 1909 па 1911 год быў Грыцкевіч Павел Дарафеевіч, валасны пісар у 1909 годзе - Сцяан Георгіевіч Хвалько, у 1910 годзе - Цітоў, у 1911 годзе цяжка разабраць прозвішча, але ж пачынаецца з "Вай".
  • Супольнасць двароў Вялікіх і Малых Чучавіч называлася Чучавіцкай сельскай грамадай, а сельскі стараста быў адным на дзве вёскі.
  • Часам у адны справу могуць трапіць зусім выпадковыя дакументы. Так па справе Сідара Грыцкевіча падшыты запыт на пасямейны спіс Грыцкевіча Івана Андрэеевіча, якія абвінавчваецца па трох артыкулах. Копія сямейнага спіса складзена ў 1904 годзе. Меркавана, сямейны спіс быў падшыты памылкова, таму ў справе па абвіначванні Грыцкевіча Івана будзе аналагічная даведка па Сідару Паўлавічу.
  • Рэчавымі доказамі былі кнігі пра валасной управе. Адсюль даведаемся, што пры валасной управе вяліся дзённік валаснога старшыні, кніга ліцавых рахункаў Чучавіцкай сельскай грамады і грашовая кніга Чучавіцкай валасной управы.
  • На суд у Мазыр трэба было ехаць і сведцы, і абвіначанаму. Валасному старшыні Павлу Грыцкевічу як сведцы пакрылі выдаткі з запаўненнем адпаведнага лістка. Адсюль можам зразумець, колькі каштывала даехаць чучаўляку да Мазыра.
Разлік выдаткаў сведкі па суду ў Мазыры, 1910 г.
Разлік выдаткаў сведкі па суду ў Мазыры, 1910 г.
Дарога ў адзін бок з Чучавіч да Мазыра займала дзень. Даехаць туды і назад каштавала 8 рублёў і 4 капейкі. Разлік вёўся пра "павёрстныя": 3 капейкі за 1 вярсту - і за месца ў 3 класе па чыгунцы - 2 рублі 46 капеек у адзін бок. У дадатак павінны былі выдаць сутачныя (25 капеек за адны суткі). Аднак пакрыты былі толькі выдаткі на дарогу - 8 рублёў

Як праходзіў суд?

Увесь працэс быў распачаты з рапарта валаснога старшыні, які інфармаваў Земскага начальніка 5 управы Мазырскага павета, што Чучавіцкая і Гоцкая сельскія грамады правялі сход і хацелі бы інцыяваць справу супраць былога сельскага старшыні па растраце сельскіх сродкаў. Той у адказ піша, каб Сідар Грыцкевіч паясніў, куда падзеліся грошы.
За перыяд службы сельскім старшынёй за 1908 год Грыцкевіч Сідар Паўлавіч сабраў 2577 рублёў 9,25 капеек. Згодна дзённіку старасты было выдаткавана 2498 рублёў і 7,5 капеек. Рэшта ў 79 рублёў і 1,75 капеек не была прад'яўлена Сідарам.
Як толькі пачалася раскручывацца справа, Сідар Паўлавіч унёс у касу 14 рублёў і 33,5 капейкі.
Гэта не дапамагае закрыць справу і Сідару прыходзіць павестка на 8 чэрвеня 1909 года да земскага начальніка ў Чучавіцкую валасную ўправу.
Далей апісалі маёмасць Сідара, каб пакрыць рэшту ў 65 рублёў. Аднак ужо ў верасня Сідар дадаў яшчэ 24 рублі, а астатняе падпісаўся ўнесці цягам года. Сідара дапыталі і выдалі падпіскі аб неатлучцы з Чучавіч.
Да разгляду справы прымацавалі таксама і рэчавыя доказы: 4 кнігі з воласці і тры рапіскі, які напісаў былы сельскі стараста.
У верасні 1909 года Сідар даносіць рэшту ў 27 рублёў 26,75 капеек і тым самым пакрывае ўсю недастачу з бюджэта, але тым не менш спачатку не прызнае сябе вінаватым.
CZ-W-S-10-0007 -  Валасны старшыня, Грыцкевіч Павел Дарафеевіч, і валасны пісар у ніжнім шэрагу, 1910 г.
CZ-W-S-10-0007 - Валасны старшыня, Грыцкевіч Павел Дарафеевіч, і валасны пісар у ніжнім шэрагу, 1910 г.
"Уся сума, у растраце якой вінавацяць, спагналася не ім, а старшынёй (валасным) і пісарам, якія ніякіх квітанцый пры атрыманні гэтых сум яму не перадавалі. У той жа час Грыцкевіч, як сам і сведчыць: "папоўніў усю выдатакаваную ім суму" - і прымацаваў 3 квіткі па гэтым".
Ужо пазней ў самім прысудзе адзначаецца, што Сідар Грыцкевіч усё ж прызнаў сваю віну.
"Заявіў, што неабходны былі грошы, таму сапраўды выдаткаваў на свае патрэбы 79 рублёў, але ж калі выявілася недастача, то ўсе грошы вярнуў у скарб воласці."
Менавіта прызнанне і змягчыла прысуд былому старшыні. Таму пракурор запрасіў найменьшае з пакаранняў - 5 рублёў штарфу.
Ніжэй складзены спіс дзеючых асоб у судах па справе:
  • А.І. Сафронаў - старшыня Мінскага Акруговага суда 2 крымінальнага аддзялення ад 24 траўня 1910 года;
  • В.Я. Калікін - чалец Мінскага Акруговага суда 2 крымінальнага аддзялення ад 11 лютага і 24 траўня 1910 года;
  • А.І. Сінебрухаў - чалец суда Мінскага Акруговага суда 2 крымінальнага аддзялення ад 11 лютага і 24 траўня 1910 года;;
  • М.А. Лукашоў - чалец Мінскага Акруговага суда 2 крымінальнага аддзялення ад 11 лютага 1910 года;
  • Л.Г. Іваненка - чалец Мінскага Акруговага суда 2 крымінальнага аддзялення ад 11 лютага 1910 года;
  • М.М. Прэабражэнскі - сакратар Мінскага Акруговага суда 2 крымінальнага аддзялення ад 11 лютага і 24 траўня 1910 года;
  • А.М. Рымашэўскі - пракурор Мінскага Акруговага суда 2 крымінальнага аддзялення ад 11 лютага 1910 года;
  • М.Ф. Яндоўскі - пракурор Мінскага Акруговага суда 2 крымінальнага аддзялення ад 24 траўня 1910 года.

Што вырашыў суд?

Вырак выносілі 24 траўня 1910 года.
Адпаведна афіцыйнаму прысуду селянін Ісідор Паўлавіч Грыцкевіч вінаваты па артыкуле 354 ч.2 п.65 і 66 і атрымаў штраф 5 рублёў (самае малое, што маглі прысудзіць). Калі няма магчымасці аплаціць штраф, то Сідара павінны арыштаваць на два содні. У дадатак яго павінны выключаць са службы (нешта з сучаснага "без магчымасці займаць службовыя пасады").
Разам з тым Сідар павінен пакрыць усе выдаткі па суду, але ж калі такой магчымасці няма, то гэта ўсе перакладаецца на скарбовы рахунак. Па вынасу прысуда рэчавыя доказы павінны вярнуцца да сваіх уладальнікаў: тры распіскі - да Сідара Паўлавіча, чатыры кнігі - да Чучавіцкай валасной управы.
Праз тры месяцы, 24 жніўня 1910 года, было пісьмова адзначана, што прысуд выкананы.
Але ж прысудам справа не скончыалася, бо 16 лютага 1911 года валасному старшыні Грыцкевічу Паўлу Дарафеевічу накіроўваецца паведамленне, што яму пакрываюць судовыя выдаткі як сведке суда. Увосені паставіцца пячатка валасной управы "Атрымана". .
Распіска па пакрыццю выдаткаў сведкі суда, 1911 г.
Распіска па пакрыццю выдаткаў сведкі суда, 1911 г.

Без адказа застаецца пытанне, чаму Сідар Паўлавіч усё ж забраў сабе грошы. Сведчанняў ніякіх ужо не знойдзецца, таму можна толькі будаваць гіпотэзы, і гіпотэза ёсць.
У гэтыя гады актыўна прасоўвалася міграцыя ў Амерыку. Па некаторым сведчанням частка чучаўлякоў з'ехала ў 1911 годзе, то бок за два гады да здарэння. Невядома, калі пачылася падрыхтоўка да пераезда, але ж фінансава гэта было не так лёгка зрабіць. Адсюль гіпотэза такая, што Сідар скраў грошы на міграцыю ў Амерыку. Усе скрадзенае ён вярнуў цягам паўгод, то бок грошы не былі беззваротны ўкладзены, адпаведна чакалі свайго часу.
Пройдзе менш за 10 год як сын Сідара Хведар пабярэцца пасля шлюбам з Туровіч Стэфанідай, у якой сям'я як раз і паедзе ў Новы Свет: частка вернецца, а частка застанецца там.
Вялікія Чучавічы Малыя Чучавічы Дакументы
Made on
Tilda