Instagram: зроблена 4 допіса, у тым ліку 1 рылз-цізер падкаста, і 28 сторызаў; 3529падпісчыка (+4, ці +0,1% за месяц); сярэдні ахоп допіса - 1076 праглядаў (+0,6% да мінулага месяца); сярэдння колькасць узаемадзеяння - 126 разоў (-25,7% да мінулага месяца); сярэдні ахоп сторыза - 236 праглядаў (-22,1% да мінулага месяца), сярэдні каэфіціент уцягнутасці па сторызах - 3,2% (+23,1%).
Facebook: зроблена 6 допісаў; 368 падпісчыка (+4 за месяц); сярэдні ахоп допіса без расшарвання - 108,5 праглядаў (+5,3% да мінулага месяца); каэфіціент уцягнутасці - 6,3% (-40,6%); сярэдні ахоп допісаў з расшарваннем у тэматычныя суполкі - 1506 праглядаў (-4,6%), альбо 334,6 на 1 расшарванне (-6,1%); сярэдні каэфіціент уцягнутасці ў тэматычных суполках - 3,8% (+153,3%).
Telegram: 6 допісаў; 251 падпісчык (+7за месяц); доля тых, хто чытае допісы, да падпісчыкаў - 83,7% (-66,5%); сярэдні прагляд допіса - 210 раз (-65,6%); уровень уцягнутасці аўдыторыі - 4% (-27,5%). Спад актыўнасці абмоўлены пагаршэнне кантэнта за май. Выходзіў той кантэнт, якія менш хочацца шэрыць у іншыя чаты/каналы, адпаведна статыстыка адлюстроўвае натуральныя лічбы актыўнасці чытачоў. Гэтая адзнака мусціь быць мэтавай кропкай для паляпшэння працы ў наступныя перыяды.
Patreon: 11 падпісчыкаў. На Патрыёне ў маі вызначыўся баланс: хтосьці прыйшоў, хтосьці сыйшоў. Дадаткова былі дзве адзінаквыя падтрымкі праз Boosty, таму агулам можна адзначыць станоўчы трэнд +2 чалавека, якія падтрымалі праект фінансава.
З мая дадалі прыемны момант для тых, хто падтрымлівае праект. Кожнаму дасылаем паштоўку ў пачатку наступнага месяца. Першыя паштоўкі ўжо дайшлі да ўсіх, хто напісаў свой адрас!
Аўдыёграфічны напрамак
у маі выйшлі два эпізоды падкаста з адным госцем - Аляксеем Жахаўцом: №47 - Лёс вёскі Гарадок: адбудова, руйнаванне і рэвіталізацыя, №48 - Ратаванне і захаванне габрэйскай спадчыны вёскі Гарадок. Эпізоды выйшлі з прамежкам у тыдзень. Такі падыход быў эксперыментальны для разумення, як працуюць эпізоды з адным і тым жа госцем і з кароткім тэрмінам выхаду. У канцы чэрвеня будзе падводзіць вынікі першай паловы трэццяга сезона, таму можна будзе паглядзець вынікі гэтага падыхода.
быў запісаны яшчэ адзін эпізод, які планаваўся выйсці пад нумарам 49, аднак па пэўных прычынах на пачатку чэрвеня ён не выйшаў. Выхад эпізода запланаваны ў другой палове чэрвеня.
прыемныя навіны, якія адзначаліся ў папярэдняй справаздачы, былі заўчаснымі. Плацёж быў вернуты, таму ў маі месяцы вырашаліся бюракратычныя пытанні: натарыяльныя, банкаўскія і гэтак далей. Пытанні канчаткова вырашыліся, і плацёж паўторна праведзены. Чакаем на паспяховую транзакцыю і будзе запушчана вытворчасць.
Чучавіцкі край
была набыта мапа Чучавіцкага краю 1929 года. Мапа захоўвалася ў Варшаўскай Палітэхніцы, але была набыта братам, Клеўжыцам Дзянісам, у Беларусі;
у фотаархіў Чучавіцкі краю былі дадзены новыя 10 здымкаў 1950-ых гадоў. Агулам архіў ужо налічвае 242 фотаздымка;
былі выяўлены справы па ахвярах Другой Сусветнай вайны з боку мірнага насельніцтва Чучавіцкага краю. У справе таксама ісуне мапа часткі вёскі з пахаваннямі, замалёваная ад рукі;
створана тэставая мапа могліц (яе усходняй чаткі) і з гэтым распачаты працэс напаўнення базы дадзеных пахаванняў;
пры дапамозе брата і яго жонкі былі адсняты спаведныя ведамасці Чучавіцкай царквы за 31 год, тым самым на дадзены момант маецца ў наяўнасці спавядальныя ведамасці за 62 гады. Першая індэксацыя/адлічбоўка ўжо выкладзена ў новым артыкуле па 1874 годзе. Паступова будуць апублікаваны ведамасці за ўсе гады ў адпаведным падзеле праекта;
пры дапамозе бацькоў былі адсканаваны новыя 30 здымкаў з дамашніх архіваў чучаўлякоў;
ад жыхаркі Чучавічы былі атрыманы фотаздымак 1950-ых гадоў і яе ўласны Чучавіцкі радавод. Фотаздымак трапіць у фотаархіў у чэрвені, а радавод будзе далучаны да агульнага Чучавіцкага радаводу пазней;
пры дапамозе праекта Традыцыйны строй былі знойдзены выявы святочных убораў мужчыны і жанчыны з Малых Чучавіч пачатка ХХ стагоддзя.
Май адзначыўся зніжэннем актыўнасці і гэта абгрунтоўваецца невысокай публічнай дзейнасцю ды эксперыментальнымі падыходамі ў падкасце. Пры гэтым варта адзначыць, што тэмпы працы застаюцца тымі жа. На жаль, падтрымка па прасоўванні, якую анансавалі ў мінулым месяцы, доўга не працягнулася па ўласных прычынах, таму працягваем працаваць у папярэднім складзе.
Чэрвень будзе вызначаны месяцам, калі выйдзе два эпізоды падкаста перад амаль месячным перапынкам і падсумуюцца вынікі паловы сезона (нагадем, што перад пачаткам сезона былі адзначаны планавыя паказчыкі на гэтым перыяд). З-за таго, што высвабадзіцца час ад падкасту, намаганні будуць накірованы на Чучавіцкі край: дапрацоўцка заходняй часткі мапы могліц, напаўненне базы дадзеных, дапрацоўка метрычнай базы не чучавіцкіх прыходаў - а таксама пры паспяховай аплаце на прадуктовы напрамак: арганізацыя дастаўкі і пошук мытневага агента. Будзе ідэальна, калі атрымаецца шчэ вылучыць час на дапрацоўку новых ідэй (даследаванні, відэа) і на абдумванне стратэгічных пытанняў па праекце.