Instagram: зроблена 2 допісы і 4 сторызы; 3541падпісчыкаў (-23, ці -0,65% за месяц); сярэдні ахоп допіса - 1138 праглядаў (-47,7% да чэрвеня); сярэдння колькасць узаемадзеяння - 147,5 разоў (-24,2% да чэрвеня); сярэдні ахоп сторыза - 241,3 праглядаў (-40,9% да мінулага месяца), сярэдні каэфіціент уцягнутасці па сторызах - 1,6% (-37,6%)
Facebook: зроблены 2 допісы; 366 падпісчыкаў (+1 за месяц); сярэдні ахоп допіса без расшарвання - 157,5 праглядаў (+57,2% да чэрвеня); каэфіціент уцягнутасці - 4,9% (-43,0%)
Telegram: 2 допісы; 258 падпісчыкаў (+1за месяц); доля тых, хто чытае допісы, да падпісчыкаў - 50,4% (-22,7% да чэрвеня); сярэдні прагляд допіса - 130 разоў (-22,2% да чэрвеня); уровень уцягнутасці аўдыторыі - 4,34% (-2,9% да чэрвеня).
спрабавалі тры разы запісаць эпізод, але былы патэнцыйны госць зрываў тры разы дамоўленнасці. Пры тым усё адбывалася ў дамоўлены час сустрэчы. Інстытут рэпутацыі мусіць працаваць, таму высновы зроблены. Адпаведна за спробамі стаяла падрыхтоўка да размовы.
Прадуктовы напрамак
новы прадукт - на этапе дастаўкі да Беларусі і Польшчы;
у жніўні дамаўляліся і падпісывалі ўсе адпаведныя дамовы, каб атрымаць новы прадукт і мець магчымасць яго прадаваць. Пры гэтым продаж адкладаецца на некалькі тыдняў, бо неабходна будзе праходзіць працэдуру сертыфікацыі. Апроч агульных выдаткаў гэта галоўнае і важнае пытанне, з'явіцца прадукт у Беларусі ці не.
атрымалі каля 50 новых здымкаў з двух дамашніх архіваў чучаўлякоў. Дадаткова ёсць дамоўленнасць шчэ па адным архіве;
адфатаграфаваны чарговыя лапікі Чучавіцкіх могліц (+171 здымак). Здымкі выкарыстоўваюцца для стварэння мапы і наступнай індэксацыі могліц.
з атрыманнем новых здымкаў з могліц працягнулі ствараць мапу могліц Вялікіх Чучавіч. Праца ідзе над найбольш складанай часткаю пад дрэвамі.
вялася шчыльная праца па генеалагічным напрамку. Гэтая праца закладае аснову буйнага даследавання і інтэрактыўнага прадукта Чучавіцкі радавод.
Жнівень стаў месяцам абуждення, бо паступова заварушыліся ўсе напрамкі дзейнасці. Ужо зараз у верасені працягваем варушыцца. Рыхтуецца прасоўванне па прадуктовым напрамку. Напрыканцы верасня будзе нешта цікавае :)