У сучаснай вёсцы Малыя Чучавічы існуюць адны вясковыя могілкі. Як разбіралі ў артыкуле "Дзе хавалі людзей у Малых Чучавічах?", гэта чацвёртыя вядомыя і самыя маладыя могліцы.
Медицинский Департамент имеет честь покорнейше просить Земский Отдел, с возвращением приложений, не отказать в уведомлении о том, не встречается ли каких-либо препятствий к удовлетворению настоящего ходатайства.
1903 года лістапада 8 дня. Ніжэй падпісаўшыяся сяляне вёскі Малыя Чучавічы Чучавіцкай воласці Мазырскага павета выдалі гэтую падпіску Чучавіцкаму валасному праўленню ў тым, что прапанова Мінскага Губернскага Прыстуствія ад 24 кастрычніка 1903 года за №8590 аб'яўлена на перадачу аднасельцам Мікалаю Кураку і Лук'яну Гаргуну ўзамен адведзенай з надзелаў апошніх пад могліцы зямлі роўнай па памеры ад сваёй зямлі.
Мы ніжэй падпісаўшыяся выказваем поўную сваю згоду.
Сялянін Даніла Якаўлевіч Малыш, Васілй Прохаравіч Шумскі, а за ніх неграматных па асабістай просьбе распісаўся Іван Маісеевіч Малыш.
Як бачым з перапісккі, залішнія, звыш надзелу, землі апынуліся ва ўласнасці Грыня, Малыша і Шумскага. Менавіта таму грамадства вызначыла частку гэтых залішніх зямель вылучыць пад могліцы.
Пры тым землі Грыня пераходзяць цалкам пад могліцы, а ўладанні Малыша і Шумскага праз абмен на угоддзі Курака і Гаргуна адпаведна.