Краязнаўства: Чучавіцкі край

Як ствараліся могліцы ў Малых Чучавічах?

У сучаснай вёсцы Малыя Чучавічы існуюць адны вясковыя могілкі. Як разбіралі ў артыкуле "Дзе хавалі людзей у Малых Чучавічах?", гэта чацвёртыя вядомыя і самыя маладыя могліцы.

У весну 2022 года ў чарговых пошуках па архівах нарэшце знайшліся дакументальныя пацверджанні стварэння новых могліц у Малых Чучавічах. З верасня па снежань 1903 года разглядалася справа па вылучэнню зямель пад новыя могліцы, то бок новыя могліцы былі закладзены ў 1903 годзе.

Тытульны ліст справы па вылучэнні зямель сялян Малых Чучавіч пад могліцы, 1903 г.
Тытульны ліст справы па вылучэнні зямель сялян Малых Чучавіч пад могліцы, 1903 г.

Запыт аб стварэнні новых могліц быў накіраваны 16 верасня 1903 года па нумарам 6542 Медыцынскаму дэпартаменту Міністэрства Унутраніх Спраў Мінскага губернатарства. На жаль, пакуль не вядома, увесь ланцуг падзей, якія адбываліся да 16 верасня: хто перадаў гэты запыт, а тым больш як выглядалі перапоўненыя могліцы.

22 верасня 1903 года, амаль праз тыдзень, Медыцынскі дэпартамент піша Земскаму аддзелу губернатарства запыт аб разглядзе пытання і праверыў, ці няма ніякіх перашкод, каб стварыць новыя могліцы.

Медицинский Департамент имеет честь покорнейше просить Земский Отдел, с возвращением приложений, не отказать в уведомлении о том, не встречается ли каких-либо препятствий к удовлетворению настоящего ходатайства.

Свае подпісы аб прашэнні пакідаюць віцэ-дырэктар і кіраўнік аддзелення.

У кастрычніку праходзіць разгляд справы па зямлі і павдоле запісаў праводзілся землямерныя працы. Па выніках гэтага 24 кастрычніка 1903 года Мінская губернская камісія (Минское Губернское Присутствие) была накіравана прапанова на перадачу пад могліцы зямлі, якая выкарстоўвалася сялянямі не па законе. Гэтая прапанова была накіравана ў Чучавіцкае валасное праўленне, а дакладней валасному старшыні Івану Сасукевічу.

Ад праўлення паследуе запіска, што ўсе пагадняюцца з прапановаю Камісіі і паміж сялянамі заключана пагадненне па абмене землямі, то бок перадачы часткі сваіх зямель тым, у кого іх забіраюць. Менавіта, з яе мы даведаемся аб тым, што было на тым месцы, дзе зараз месяцца могліцы.

1903 года лістапада 8 дня. Ніжэй падпісаўшыяся сяляне вёскі Малыя Чучавічы Чучавіцкай воласці Мазырскага павета выдалі гэтую падпіску Чучавіцкаму валасному праўленню ў тым, что прапанова Мінскага Губернскага Прыстуствія ад 24 кастрычніка 1903 года за №8590 аб'яўлена на перадачу аднасельцам Мікалаю Кураку і Лук'яну Гаргуну ўзамен адведзенай з надзелаў апошніх пад могліцы зямлі роўнай па памеры ад сваёй зямлі.
Мы ніжэй падпісаўшыяся выказваем поўную сваю згоду.
Сялянін Даніла Якаўлевіч Малыш, Васілй Прохаравіч Шумскі, а за ніх неграматных па асабістай просьбе распісаўся Іван Маісеевіч Малыш.

Іншымі словамі, Малыш Даніла і Шумскі Васіль аддаюць свае надзелы пад могліцы, а Мікалай Курак і Лук'ян Гаргун аддаюць Даніле і Васілю такія ж па памеры свае надзелы.

Запіска Чучавіцкага валасного старышні Івана Сасукевіча, 1903 г.
Запіска Чучавіцкага валасного старышні Івана Сасукевіча, 1903 г.

Запіска ад Івана Сасукевіча, Чучавіцкага валаснога старшыні, трапляе да МУС губернатарства і з'яўляецца падаставю для прыняцця рашэння. Яе прымцоўваюць да запіскі ў Земскі аддзел і распісываюць разгляд справы з тлумачэннямі.

Як бачым з перапісккі, залішнія, звыш надзелу, землі апынуліся ва ўласнасці Грыня, Малыша і Шумскага. Менавіта таму грамадства вызначыла частку гэтых залішніх зямель вылучыць пад могліцы.
Пры тым землі Грыня пераходзяць цалкам пад могліцы, а ўладанні Малыша і Шумскага праз абмен на угоддзі Курака і Гаргуна адпаведна. 

Тлумачальная запіска МУС у Земскі аддзелу, 1903 г.
Тлумачальная запіска МУС у Земскі аддзелу, 1903 г.

Тлумачальная запіска МУС у Земскі аддзелу, 1903 г.
Тлумачальная запіска МУС у Земскі аддзелу, 1903 г.

10 снежня 1903 года ў Медыцынскі дэпартамент МУС вяртаецца адказ з дазволам на стварэнне новых могліц, бо перашкод для гэтага няма, то бок пытанні з абменам зямлі паміж сялянамі і перадачаю пад могліцы закрыты.

Аб чым мы даведваемся са справы па стварэнню могліц у Малых Чучавічах?
  • могліцы былі афіцыйна створаны 10 снежня 1903 года;
  • старшынёй Чучавіцкага валаснога праўлення ў 1903 годзе быў Іван Мікітіч Сасукевіч (1855 г.н.);
  • на месцы сучасных могліц былі надзелы трох сялян: Грыня (меркавана, Сава Сямёнавіч, 1858 г.н.), Васіля Прохаравіча Шумскага (1849 г.н.) і Даніла Якаўлевіча Малыша (1861 г.н.); 
  • надзел Грыня быў цалкам забраны, Шумскага быў забраны, але выдадзены надзел Курака Мікалая (1872 г.н.), а Малыша забраны і выдадзены надзел Гаргуна Лук'яна (1859 г.н.);
  • Шумскі Васіль і Малыш Даніла былі неграматныя, таму за іх распісаўся Шчотка Іван Маісеевіч (1866 г.н.)

Шумскі Максім Васільевіч,1892 г.н. - сын Шумскага Васіля Прохаравіча) з жонкаю Марыяй Якаўлеўнай
Шумскі Максім Васільевіч,1892 г.н. - сын Шумскага Васіля Прохаравіча) з жонкаю Марыяй Якаўлеўнай

Для таго, каб зразумець, калі адбыліся першыя пахаванні на новых могліцах, неабходна праверыць метрычныя кнігі за 1903 і 1904 гады, бо ў падзеле аб памерлых адзначаецца, дзе быў пахованы чалавек. З гэтага ёсць меркаванне, што новыя могліцы былі быць запісаны неяк інакш.
Малыя Чучавічы Дакументы Даследаванні
Made on
Tilda