Яшчэ на пачатку стварэння праекта вылучаў шэсць напрамкаў дзейнасці. Адзін з іх, які мусіць быць ключавым - асветніцкі. Увогуле мэта праекта - гэта пра асветніцтва ў турыстычнай сферы.
Сёння мы разгортваем асветніцкі напрамак VANDRA праз краязнаўчае даследаванне на скрыжавнні трох раёнаў: Лунінецкі, Ганцавіцкі і Салігорскі - ці кажучы старымі надзеламі - Чучавіцкай воласці і краю, які быў пад Пакроўскім Чучавіцкім прыходам.
Цэнтрам даследаванняў з’яўляецца ўнікальныя вёскі Вялікія і Малыя Чучавічы.
Перапрацоўваючы архіўныя дакументы я дазнаўся, што мой род ідзе з Чучавіч як мінімум з першай паловы 18 стагоддзя, то бок амаль 300 гадоў. Ліхтары яшчэ ў пачатку 19 стагоддзя рабілі мэблю Радзівілам у Слуцкі замак, Грыні былі цалкам дынастыяй стражнікаў, а ў 1813 годзе 6 з 12 стражнікаў былі маімі родзічамі. Што да статысткі, то на 1819 год свяакамі былі 23,4% жыхароў Чучавіцкага фальварку, а ў 1831 годзе - ужо 30,7%. Колькі іх зараз жыве ў вёсцы і дзе яны жывуць па свеце, гэта мы будзем высветляць.