Instagram: зроблена 4 допісаў, з якіх 1 reels (тызер эпізода падкаста), 11 сторызаў; 3412 падпісчыка (+11, ці +0,3% за месяц); сярэдні ахоп відэа - 1108 прагляда (+8,5% да мінулага месяца); сярэдні ахоп сторыза - 469 прагляда (+25,1% да мінулага месяца);
Facebook: зроблена 6 допісаў; 345 падпісчыка (-1 за месяц); сярэдні ахоп допіса без расшарвання - 96 праглядаў (+9,1% да мінулага месяца); каэфіціент уцягнутасці - 5,6% (-9,7%); сярэдні ахоп допісаў з расшарваннем у тэматычныя суполкі - 1866 прагляда (+36,4%), альбо 207,3 на 1 расшарванне (+11,2%); сярэдні каэфіціент уцягнутасці ў тэматычных суполках - 4,5% (+4,7%).
Telegram: 8 допісаў; 193 падпісчыкаў (-4за месяц); доля тых, хто чытае допісы, да падпісчыкаў - 79,6% (-55,5%); сярэдні прагляд допіса - 156 разоў (-55,7%). Пасля скоку статыстыкі ў кастрычніку ўсё вярнулася на сярэднія лічбы. Не было расшарванняў допісаў з падкаста з-за спецыфічнасці тэм. Большасць допісаў датычна Чучавіцкага краю. Разам з тым павысілася ўцягнутасць рэакцыямі чытачоў (кастрычнік - 3,4%; лістапад - 16%). Адпаведна ў лістападзе чыталі допісы і на іх рэагавалі больш асэнсавана.
намалявана вокладка для новага аўдыпраекта. Пра гэты праект узгадвалася шчэ ўвесну гэтага года, аднак справа адкладалася на пасля. Далей будзем планаваць выхад праект на весну наступнага года.
Прадуктовы напрамак
па прадуктовым напрамку праца працягваецца. Дызайнер малюе, мы каментуем, узгадняем па частках. Закранулі ізноўку тэму тэрмінаў: да канца года ўсё будзе намалявана.
Да прэзентацыі прадукта плануецца зрабіць асобную прадуктовую старонку на сайце. У лістападзе быў намаляваны прататып старонкі. У снежні мусіць быць зроблены паўнавартасны дызайн старонкі.
Чучавіцкі край
былі адлічбаваны ўсе запісы а хрышчэнні метрычных кніг Чучавіцкай царквы, якія маем. Адлічбаваны былі звесткі па дню нараджэння, імя хрышчонага, імя і паходжанне бацькоў. Для поўнага завершанню працэсса патрэбна будзе адлічбаваць імёны ўспрыемнікаў (хросных). На дадзены момант база налічвае 4256 запісаў а хрышчэнні.
былі атрыманы 61 здымак чучавіцкіх могліц і па іх быў графічна візаўлізаваны чарговы кавалак могліц. На дадзены момант завершана прыблізна 70% плошчы могліц.
быў наладжаны кантакт з жыхаром/выхадцам вёскі Гоцк. Кантакт надта каштоўны, так как яго сям'я, у тым ліку бацькі жывуць у Гоцку. Быў складзены яго радавод, а таксама былі атрыманы гісторыі пра мясцовых жыхароў, звесткі пра гоцкія мянушкі і ўрочышча, а таксама паказаны старыя фотаздымкі. Для артыкула па знахарах была атрымана інфармацыя па шаптухах і знахарах Гоцка. Намацаваны накірункі па супрацы. У снежні плануе быць у Гоцку, таму, спадзяемся, атрымаем добры кавалак інфармацыі.
апублікаваны новыя 10 здымкаў з дамашніх фотаархіваў Чучавіцкага краю. Здымкі 1950-80-ых гадоў з дамашніх архіваў Клеўжыца Рамана і Клеўжыц (Шчотка) Алены;
па апублікаваных першых 10 фотаздымках з дамашніх архівах высветлілася, хто на здымках. Атрымлася гэта зрабіць дзякуючы тутэйшым і выхадцам з Чучавіцкага краю. Увогуле допіс з першымі фотаздымкамі надта адгукнуўся жыхарам краю. У чучавіцкай суполцы ў Аднакласніках на 800 чалавек (найбольш буйная чучавіцкая суполка ў сеціве) допіс праглядзелі больш за 9400 разоў.
працягнулі супастаўленне здымкаў Сержпутоўскага і іх лакалізацыі на мапе 1910 года. Зараз сабраны здымкі па 13 лакацыях;
на падставе супастаўленых здымкаў і для большага разумення прасторы пачалі мадэляванне вёскі Вялікія Чучавічы 1910 года. У доўгатэрміновай перспектыве гэта стане падставаю для мадэлявання выгляда вёскі ўжывую, каб сучаснікі пабачылі Вялікія Чучавічы так, як і іх бачыў этнограф Сержпутоўскі.