Справаздачы

Чэрвень 2024

Лічбы (на 30 чэрвеня 2024 года)
  • Instagram: зроблена 4 допіса, у тым ліку 1 рылз-цізер падкаста, і 9 сторызаў; 3567 падпісчыкаў (+39, ці +1,1% за месяц); сярэдні ахоп допіса - 2175 праглядаў (+102,1% да мінулага месяца); сярэдння колькасць узаемадзеяння - 194,5 разоў (+54,4% да мінулага месяца); сярэдні ахоп сторыза - 339 праглядаў (+43,7% да мінулага месяца), сярэдні каэфіціент уцягнутасці па сторызах - 2,8% (-12,5%).
  • Facebook: зроблена 6 допісаў; 366 падпісчыка (-2 за месяц); сярэдні ахоп допіса без расшарвання - 100,2 праглядаў (-7,6% да мінулага месяца); каэфіціент уцягнутасці - 8,6% (+36,2%); сярэдні ахоп допісаў з расшарваннем у тэматычныя суполкі - 837 праглядаў (-44,4%), альбо 334,6 на 1 расшарванне (-58,3%); сярэдні каэфіціент уцягнутасці ў тэматычных суполках - 1,9% (-50,0%).
  • Telegram: 6 допісаў; 256 падпісчыкаў (+5 за месяц); доля тых, хто чытае допісы, да падпісчыкаў - 65,2% (-22,1%); сярэдні прагляд допіса - 167 разоў (-20,5%); уровень уцягнутасці аўдыторыі - 4,47% (+11,8%).
  • Patreon: 12 падпісчыкаў. На Патрыёне ізноў баланс: +1 падтрымаліваючы, але будзе -1 з наступнага месяца.
Па статыстыцы Інстаграм спрацаваў файна, фэйсбук супер не эфектыўна. Аднак у чарговы раз адзначыцца, што якаснай працы ў сацсетках не вядзецца, таму не тэстуюцца розныя гіпотэзы з праверкамі аналітыкі, то бок няма аніякіх падстаў, каб дынаміка была станоўчай ад месяца да месяца.
Аўдыёграфічны напрамак
Прадуктовы напрамак
  • стартаваў вытворчы працэс, зацверджаны колеры. У канцы гэтага месяца новы прадукт ад праекта будзе гатовы і застанецца толькі даставіць яго ў Беларусь і ў Польшчу.
Чучавіцкі край
  • былі атрыманы новы здымкі з чучавіцкіх могліц. Здымкі невялічкага кавалка пад дрэвамі, гістарычная частка могліц. Здымкі патрэбны для стварэння мапы могліц;
  • адбыўся першы рэліз мапы могліц Вялікіх Чучавіч. Была створана адпаведная старонка. Аналагічным чынам будуць зроблены мапы Малых Чучавіч, Баравікоў, Лугоў і Гоцка. Для таго каб рэлізнуць у чэрвені, акрамя тэхнічных момантаў, была складазена база пахаванняў з дапамогаю раней зробленых здымкаў.
  • у фотаархіў Чучавіцкага краю дадалі новыя 15 здымкаў. Агулам у архіве 256 здымкаў.
  • працягнулі адлічбоўваць метрычныя кнігі Чучавіцкай царквы і, ўрэшце ўжо ў ліпені адлічбаваны ўсё запісы па памерлых. Метрычныя база па Чучавіцкай царкве складаецца з 7552 запісаў за 115 гадоў.
  • былі замоўлены ў архіве выбарчыя спісы па Вялікіх Чучавічах за 1928 і за 1935 гады. Першы спіс ужо атрыманы, другі чакаем на гэтым тыдні. Праз спісы з'явілася разуменне па складніку дарослага насельніцтва пры Польшчы. Наступнымі будуць замоўлены адпаведныя спісы па іншых вёсках.
  • шчыльна даследаваліся архіўныя вопісы дзеля пошуку спраў па Чучавіцкім краі. Знойдзены шэраг спраў, якія не атрымоўвалася знаходзіць праз сэрвісы-дапаможнікі. Найбольш каштоўныя справы - гэта справа а пажары, які знішчыў Чучавіцкую царкву ў ХІХ стагоддзі, і справа а неабходнасці рамонту ў Гоцкай капліцы ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя.
  • праз архіўныя пошукі ў Варшаве была знойдзена інфармацыя, калі цалкам змянілася насельніцтва ў Чучавіцкім краі. Гэтая інфармацыя ляжа ў адпаведны артыкул праекта.
  • на сайце пачата распрацоўка асобнай старонкі па Чучавіцкай царкве. На дадзены момант адноўлена інфармацыя па ўсіх святарах царквы з 1772 года па 1918 год.
Як і планавалася больш намагнняў у чэрвені былі скіравана на Чучавіцкі край. Пры гэтым асобна сабрана пад 15 пунктаў, што зараз знаходзіцца ў падвешаным стане: ад розных мап і мадэлявання да стварэння адукацыйных матэрыялаў і працы з тутэйшымі.
У ліпені будзем уцягвацца ў падкаст, шчыльна працаваць па арганізацыйных момантах прадуктовага напрамка і далей працаваць па Чучавіцкім краі. Будзе ідэальна, калі знойдзецца час на распрацоўку новага падкаста, камунікацыі і прасоўванне.
Падтрымаць праект можна тут: Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | Revolut | Alfa-Bank (нумар карткі: 5208130008617866)
2024-07-08 18:00