Краязнаўства: Чучавіцкі край

Дзе хавалі людзей у Малых Чучавічах?

Метрычныя кнігі - адзіны царкоўны дакумент, праз які можна даведацца пра смерць і пахаванне жыхароў.

У падзеле пра памерлых адзначалася наступнае:
  • хто памёр;
  • адкуль памёр;
  • у якім узросце;
  • ад чаго памёр;
  • дзе пахованы;
  • хто праводзіў абрад пахвання.

Для прыклада такі змест меў запіс а пахаванні Шчотка Пятрука ў 1800 годзе.

Roku 1800 Mia Januar u 21 Ponsposobiemu sie do wiecznosci przez przyirzi SS: Sakramentow spowiedzi Komunij y Ostatniego pomazania zszed zstego swiata Pietruk Szczotka maiacy lat wieku swego 93. ze Wsi Czuczewicz Wielkich Parafij Czuczewickiey pochowany na Mogilkach Czuczewicz Wielkich swiadcze
Xindz Tomasz Nowicki Administr. Czuczewicki

21 студзеня 1800 году адбылося таемства споведзі Камуніі і апошняе памазанне сышоўшага з гэтага свету Пятрука Шчотка з вёскі Вялікія Чучавічы Чучавіцкай парафіі ва ўзросце 93 год. Пахованы на могліках Вялікіх Чучавіч.
Ксёндз Томаш Навцікі Адміністр. Чучавіцкі

Запіс метрычнай кнігі а пахаванні Шчотка Пятрука, 1800 г.

З метрычных кнігах Чучавіцкай царквы можна даведацца аб тым што, у кожнай вёсцы краю былі свае могліцы.
У Вялікіх Чучавічах спачатку былі на пагосце: адразу за царквою - а потым, пакуль дакладна невядома, але ж шчэ ў 19 стагоддзі, могліцы перанеслі на тое месцы, дзе знаходзяцца зараз.
У Кормужы, на жаль, пакуль невядома, дзе былі могліцы: ні на воднай карце яны не пазначаны.
У Баравіках могліцы знаходзіліся і знаходзяцца на сучаснам павароце на Лугі. Раней там быў хутар Вялікі Перадзел.
У Лугах могліцы знаходзіліся і знаходзяцца на сучасным месцы: на паўднёвым захадзе вёскі.
У Гоцку могліцы - на паўначным ускрайку вёскі.
А за вёскай Малыя Чучавічы высветлілася больш абставін: могліц было чатыры!

Пры чарговым даследаванні мапы заўважыў, што пазначаныя могліцы знаходзяцца не на сучасным месцы, то бок існавалі яшчэ адныя. На мапе аднавёрстцы, якія выходзілі з 1880-ых па 1930-ыя гады адзначаны двое могліц.

Могліцы Малых Чучавіч на аднавярстовая мапе, пачатак ХХ ст.

Перад вандроўкай у Малыя Чучавічы сумясціў пластамі сучасную карту і аднавёртску, каб разумець, дзе былі старыя могліцы: хат там няма, ано хмызнякі і дрэвы растусь (што адпавядае традыцыйным поглядам).

Пра старыя могліцы яшчэ памятаюць тутэйшыя. Жыхар Малых Чучавіч Курак Рыгор Раманавіч (1940 г.н.) расказаў пра тое, дзе хавалі людзей у вёсцы.

- Кладбішча было вото недалёка. Нічога там няма, не захавалася. Раней жылі там каля самай этай горкі. То тыя разы мы малыя спускацца адтуль з тае горкі на санкі хадзілі. А ў іх була, каля гэтай во горкі, да во гэ, будто туды нізінка трохі і іх там хата стаяла. А сюды далей у іх сараі булі, сена. Да ўжо цяпер няма нічога, сям'я была вялікая, параз'езжаліся. Сколька помню, то там нічога не було на той горцы. Ніякіх не крэстоў, нічога ўжо не було.
- Гэта нічога, а то даўно расказваюць, вото каля нас было кладбішча. Вото метраў трыста-чатырыста ці колькі паўздарогу. Тута сюды пайшла вуліца, а туды ўправа пайшла.
- А далей туды, як мы кагем, к пуці тожа кладбішча булі. Вазвышэннасць тожэ. То там гавораць харанілі ўжо гэтых во, бальных. Дажэ через край горка відна такая і дарога туды праходзіць жалезная.

Пра існавнне кладбішч узгадвае яшчэ адзін жыхар вёскі Малыя Чучавічы, Панько Анатоль (1963 г.н.).

- Адны кладбішча былі вото тут. Дзе вулей на дубку, а за ім зарасло і горка была.
- А другія кладбішча - ад магазіна едзеш туды на брыгаду, і там такі перакрасток: управа дарога пайшла і туды. Я ў школы яшчэ хадзіў. Тут была маласёльская школа. Гэта было ў 1973 гаду мо, у трэцці клас я хадзіў. Нас не пусцілі туды: шчэ мы малыя былі, а старшакласнікі, сёмы-восьмы клас рашылі садзіць. Хацелі парк там пасадзіць. Ну там, месца такое, перакростак. Ніхто мо і не знаў, мо нек старыя і зналі толькі. Пачалі капаць, чарапа пачалі выкопваць. Пасадзілі тыя дзярэўя, іх там каровы пабламвалі і яны не растуць. Там проста пятачок, вазвышаннасць небальшая. Во там было кладбішча.
- А трэццяе кладбішча. Туды за брыгаду, у сторану пуці. Расказвалі дзяды, я помню. Кагда чумою балелі (былі такія балезні), тут у сяле іх не харанілі, а вывозілі далей, у лес, там. Каб зараза нікуды не шла.
- А гэта во чацвёртыя. Я помню, шчэ малы быў, за бабою хадзіў. Сястра яе радная памерла, дзевяціны былі, то шчэ ніводнага пямтніка не было бетоннага. Толькі крыжы стаялі. Вялікі такія крэсты былі, дзе упаў, дзе бокам, але памятніка ніводнага. А далей ужо баба з 1901 года, мая баба мацеры, сядзяць з суседкай. А я малы быў, я запомніў. Кажа: "Гэта ж ставяць на голаву камня гэтакага! Не, не буду. Я ні хочу гэтакага, шоб камня мне ставілі. Крыжыка і ўсё.

На месцы старых могліц у былым цэнтры вёскі зараз узгорак. Стаяць пару дубоў. Кавалак зямлі падаеццца зусім невялікім, але ж адзіны напамін пра тое, што там хавалі людзей - прасеўшая месцамі зямля.

Від на старыя могліцы Малых Чучавіч з дарогі, 2022 г.

Старыя могліцы Малых Чучавіч, 2022 г.

У весну 2022 года ў чарговых пошуках па архівах нарэшце знайшліся дакументальныя пацверджанні стварэння новых могліц у Малых Чучавічах. З верасня па снежань 1903 года разглядалася справа па вылучэнню зямель пад новыя могліцы, то бок новыя могліцы былі закладзены ў 1903 годзе!

Тытульны ліст справы па вылучэнні зямель сялян Малых Чучавіч пад могліцы, 1903 г.

Сучасныя могліцы выглядаюць досыць па-вясковаму: не так шмат манументальных помнікаў, пахаванні месяцца не так шчыльна адзін да аднаго, і яшчэ застаецца некалькі старых драўляных крыжоў.

Драўляны крыж на могліцах Малых Чучавіч, 2022 г.

Каардынаты могліц:
  • сучасныя: 52.592074, 26.881908
  • былыя могліцы ў цэнтры: 52.596638, 26.896441
  • могліц для хворых: у лесе па сцежцы да былой вузкакалейцы ад вуліцы Камсамольскай (дакладныя каардынаты пакуль невядомы)
  • могліцы на захадзе: каля Камсамольская д. 21 і 23 (дакладныя каардынаты пакуль невядомы)
Малыя Чучавічы Даследаванні Фотаздымкі Дакументы Мапы
Made on
Tilda