Спавядальная ведамасць у аднароднай па рэлігійным складніку мясцовасці з'яўляецца амаль што перапісам насельніцтвам. Пойдзеш на споведзь ці не, але ў спісе пазначаць, ано паставіць адпаведную пазнаку. У 1874 годзе, 150 год таму, праходзіла чарговая споведзь у Чучавіцкай царкве. У той год усе населеныя пункты Чучавіцкага краю ўваходзілі ў межы Чучавіцкага прыходу, адпаведна для нас гэта магчымасць зразумець, з каго складаўся край 150 год таму.
З каго складаўся Чучавіцкі край 150 год таму?
Дапушчэнні на самым пачатку
Сярод дапушчэнняў да дакладнасці адлюстравання насельніцтва можна вылучыць два моманты: служба ў войску і жыхары двара Баравікі.

Служба ў войску. Сярод тых, хто запісаны як "ваенныя і іх сем'і" пазначаны адстаўныя/забілетныя жаўнеры, а таксама сем'і тых вайсковых, якія зараз праходзяць службу. Такім чынам, на гэтым этапе могуць згубіцца некалькі чалавек па кожнай вёсцы.
Жыхары двара Баравікі. У 1874 годзе двор Баравікі, які мы ўзгадвалі ў артыкуле пра развіццё вёскі, дакладна быў жылым. У 1875 годзе частка яго жыхары запісана алоўкам, але ж у 1869 годзе ўсё людзі з двара запісаны асобным блокам. На 1869 год у двары пражывала 36 чалавек, у 1883 годзе - 29 чалавек, таму можна меркаваць, што спавядальная ведамасць не ўключае ў сябе каля 33 чалавек з двара Баравікі.
Як размеркавалася насельніцтва?
Агулам на тэрыторыі Чучавіцкага краю ў 1874 годзе пражывала 1491 чалавек. Калі дадаць жыхароў двара Баравікі і вайсковых на службе, то колькасць дасягне 1530 чалавек. Лідарам з'яўляецца цэнтр Чучавіцкага краю - Вялікія Чучавічы. За імі ідуць - Гоцк і Малыя Чучавічы. Калі параўноўваць вёскі Чучавіцкага краю па насельніцтве цяпер і 150 год таму, то яны будуць стаяць амаль у тым жа парадку. Адзіная змена - гэта вёскі Баравікі і Лугі.

Вёска - насельніцтва 1874 года - насельніцтва 2019 года:
  • Вялікія Чучавічы - 558 жыхароў - 1609 жыхароў
  • Гоцк - 321 жыхар - 1093 жыхары
  • Малыя Чучавічы - 267 жыхароў - 391 жыхар
  • Лугі - 164 жыхары - 50 жыхароў
  • Баравікі - 140 жыхароў - 142 жыхары
  • Кормуж - 41 жыхар - 46 жыхароў

З-за таго, што Вялікія Чучавічы былі цэнтрам краю і прыхода, то насельніцтва вёскі былі крыху большым за кошт духоўных сямей і часова-пражываючых сялян і мяшчан, якія займалі альбо службовыя пасады, альбо займаліся гандлем. На духоўныя сем'і прыходзіліся 11 чалавек і на часова-пражываючых - 18 чалавек.

Калі разлічыць каэфіціенты развіцця насельніцтва за 145 год, то Гоцк і Вялікія Чучавічы, будучы цяперашнімі цэнтрамі сельсаветаў, зрабілі ўздым у тры разы (каэфіціенты - 3,4 і 2,8). Малыя Чучавічы, знаходзячыся па суседству з Вялікімі, утрымлівае насельніцтва з каэфіціентам 1,46. Лугі як самая аддаленая кропка ад цэнтраў сельсавета і раёна драматычна згубіла насельніцтва з каэфіціентам 0,3.
На жаль, дашборды не адаптаваны пад экраны, меншыя за 1200 пкс, таму для прагляда візуалізацыя неабходна скарыстацца камп'ютарам ці ноўтбукам.
Cярод класавага падзелу, як ужо адзначалася, адсутнічаюць мяшчане і дваравыя асобы, якія ў той час жылі ў двары Баравікі. Аднак найбольш цікавым тут выглядаюць сем'і вайсковых. Справа ў тым, што ў 1874 годзе скасуецца рэкруцкая павіннасць і ўводзіцца ўсеагульная вайсковая павіннасць. Адпаведным чынам колькасць людзей, якія ідуць у войска павялічваецца. Гэтым мы можам адчуць, параўнашы колькасць вайсковых людзей і чальцоў іх сям'ей у 1874 годзе і ў 1883 годзе, артыкул па якім выходзіў раней.
Як можам пабачыць, павялічэнне гэтага класу ў Чучацікім краі стала істотным. Калі ў 1874 годзе вайсковыя складалі 7,5% ад агульнай колькасці насельніцтва, то праз 9 год доля ўжо іх склала 10,7%.
Гендерна-узроставае пытанне
Па гендарным пытанні амаль утрымоўваецца баланс: 49-51. Адзіная вёска, дзе мужчын больш - гэта Малыя Чучавічы (134 мужчыны - 133 жанчыны).

Сярэдні ўзрост Чучавіцкага краю - 23,8 гады, то бок насельніцтва было надта маладым. Гэта мы пабачым шчэ на дэмаграфічнай пірамідзе ніжэй. Сярэдні ўзрост мужчын быў меншым (23,5 супраць 24,2). Найбольш маладой вёскай быў Кормуж - 20,9 гадоў, найбольш старая - Гоцк, дзе сярэдні ўзрост дасягаў 26,8 гадоў.

Калі праналізаваць узроставыя групы па вёсках, то можна зрабіць адпаведныя высновы па сярэднім узросце. Напрыклад, у Гоцку доля дзяцей да 19 год невялікая, пры тым доля людзей за 50 год значная. Адпаведным чынам сярэдні ўзрост высокі. У Кормужы маладое насельніцтва тлумачыцца вялікай доляй дзяцей да 9 год (39%).
На жаль, дашборды не адаптаваны пад экраны, меншыя за 1200 пкс, таму для прагляда візуалізацыя неабходна скарыстацца камп'ютарам ці ноўтбукам.
Для разумення, як адрознівалася насельніцтва 150 год таму, мы сабралі дэмаграфічныя піраміды Чучавіцкага краю і Беларусі за 2023 год. Піраміда адлюстроўвае колькасць насельніцтва кожнага ўзроста. Дэмаграфічныя піраміды па сваёй форме класіфікуюцца па розных тыпах, так выяўляецца развіцце насельніцтва па ўзросце (напрыклад, яго сталенне).
Па карцінцы бачна, што піраміды цалка адрозніваюцца. Насельніцтва Чучавіцкага краю ў 1874 годзе ішло на амалажэнне з досыць нізкай працягласцю жыцця, калі насельніцтва Беларусі зараз відавочна сталее з-за невысокай нараджальнасці. Дарэчы, піраміда Чучавіцкага краю надта падбоная на тыя, што зараз маюць краіны Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі (напрыклад, Чад, Каба-Верде ды Нігер).
Для разумення, як адрознівалася насельніцтва 150 год таму, мы сабралі дэмаграфічныя піраміды Чучавіцкага краю і Беларусі за 2023 год. Піраміда адлюстроўвае колькасць насельніцтва кожнага ўзроста. Дэмаграфічныя піраміды па сваёй форме класіфікуюцца па розных тыпах, так выяўляецца развіцце насельніцтва па ўзросце (напрыклад, яго сталенне).
Па карцінцы бачна, што піраміды цалка адрозніваюцца. Насельніцтва Чучавіцкага краю ў 1874 годзе ішло на амалажэнне з досыць нізкай працягласцю жыцця, калі насельніцтва Беларусі зараз відавочна сталее з-за невысокай нараджальнасці. Дарэчы, піраміда Чучавіцкага краю надта падбоная на тыя, што маюць зараз краіны Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі (напрыклад, Чад, Каба-Верде ды Нігер).
Уласцівыя вёскам прозвішчы і не тутэйшыя
Для разумення найбольш распаўсюджанных прозвішч па кожнай вёсцы была складзена адпаведная табліца.
На жаль, дашборды не адаптаваны пад экраны, меншыя за 1200 пкс, таму для прагляда візуалізацыя неабходна скарыстацца камп'ютарам ці ноўтбукам.
У Вялікіх Чучавічах, Гоцку і Лугах вылучаюцца прозвішчы-лідары: Гаргун, Ярмаковіч Бойка. Варта адзначыць, што ў вёсцы Вялікія Чучавічы было створана адпаведнае ўрочышча Гаргуны: частка вёскі, дзе па большай частцы жылі людзі з гэтым прозвішчам.
Сваёй аднароднасцю па прозвішчах вылучаюцца вёскі Лугі і Кормуж, дзе прадстаўлены ано 3 прозвішчы. Чацвёртае прозвішча ў Лугах з'явілася як раз у 1874 годзе, калі ў прымакі пасля шлюба з вёскі Гоцк прыйшоў Ярмаковіч Сямён.
Сярод не тутэйшых прозвішч вылучаюцца наступныя: Пакроўскі, Хлябцэвіч, Бірюковіч, Мігай - духоўныя, Пазняк, Жылевіч, Фельдман - часова-пражываючыя, Лістапад, Табула, Жэжыкава - ваенныя. Сваёй аднароднасцю па прозвішчах вылучаюцца вёскі Лугі і Кормуж, дзе прадстаўлены ано 3 прозвішчы. Чацвёртае прозвішча ў Лугах з'явілася як раз у1874 годзе, калі ў прымакі пасля шлюба з вёскі Гоцк прыйшоў Ярмаковіч Сямён.
Якая была мода на імёны?
Для аналіза імён было цікава адсачыць папулярнасць імён на момант 1874 года, а таксама паглядзець імёны жыхароў 40+ гадоў. Другі інтарэс абумоўлены тым, што ў 1834 годзе Чучавіцкая царква перайшла з уніяцкай у праваслаўную, адпаведна маглі змяніцца традыцыі ўжывання імён.
На жаль, дашборды не адаптаваны пад экраны, меншыя за 1200 пкс, таму для прагляда візуалізацыя неабходна скарыстацца камп'ютарам ці ноўтбукам.
Безумоўным лідарам сярод імён з'яўляюцца Іван і Ганна (амаль 10% жыхароў адпаведнага полу). Аднак сярод жыхароў 40+ топ імён змяняецца. Сярод жаночых імён у лідарах - Агапа, сярод мужчынскіх - Хведар. Аднак варта адзанчыць што разрыў паміж лідарамі амаль адсутнічае, таму можна сведчыць пра тое, што да 1834 года не было відавочнай моды на адпаведнае імя і іх ужыванне было раўнамерным
Як выглядае сярэднестатыстычная сям'я краю?
Каб адказаць на пытанне, "з каго складаўся Чучавіцкі край", паспрабуем уявіць праз сярэднестатыстычны двор. Чучавіцкі край на той час складаўся са 164 двароў, то бок у сярэднім на кожны двор прыходзілася 9 чалавек.
Двор з 9 чалавек, хто яны? Мы расклалі гэтыя 9 чалавек па гендерна-узроставым размеркаванні. З гэтага ў нас вымаўлёўваецца два варыянты сярэднестатыстычнай сям'і.
Варыянт 1. Адзін са сталых бацькоў (узрост 55-59, удавец_а). Два ажаніўшыяся сыны. Старэйшы сын каля 40 год і яго жонка 35-40 год. У іх двое дзяцей: адно - да 10 год, другое - 10-19 год. Малодшаму сыну 25-30 год і жонцы каля 20-25 год. У іх двое дзяцей да 10 год.
Варыянт 2. Хаджаіну - каля 50-55 год, яго жонцы - 45-49 год. У іх адзін сын, старэйшы, ужо ажаніўся і жыве разам з бацькамі. Яму 30-35 год, яго жонцы 25-29 год. У іх два дзіцяці - да 9 год. У хаджаінаў ёсць шчэ трое дзяцей: сын і дачка (10-19 год) і адно дзіця каля 5-9 год.
І першы, і другі варыянт маюць пад сабою агульнае ўяўленне двара. Двор - гэта жыццё двух сям'ей і трох пакаленняў: альбо дзве маладыя сям'і, альбо адна сталая сям'я і адна маладая, дзе хаджаін - старэйшы сын сталых бацькоў. Ну і так, у гэтай сям'і, меркавана, кагосцьі завуць Іван і Ганна ці Марыя - такая статыстыка :)
Каб падагуліць разуменне, з каго складаўся Чучавіцкі край, выкладаецца інтэрактыўная табліца з агульным спісам насельніцтва за 1874 год.
На жаль, дашборды не адаптаваны пад экраны, меншыя за 1200 пкс, таму для прагляда візуалізацыя неабходна скарыстацца камп'ютарам ці ноўтбукам.
    Made on
    Tilda